Дырэкцыя беларускіх клюбаў сфармуе «Мэга-тур» на Tuzin.fm (cьпіс усіх удзельнікаў чартаў)
2851 / 0
26.06.2014

Дырэкцыя беларускіх клюбаў сфармуе «Мэга-тур» на Tuzin.fm (cьпіс усіх удзельнікаў чартаў)

Па старой-добрай завядзёнцы на Tuzin.fm улетку пройдзе падсумаваньне вынікаў сэзону.

Ад часу заснаваньня нашага парталу ў 2003 годзе «Тузін» кожны сэзон падводзіць вынікі. Кожны раз у гэтай справе дапамагае экспэртная рада, якая абірае з удзельнікаў чарту тыя песьні, якія трапляюць у мэгатур. У розны час гэта былі музычныя журналісты, кіраўнікі беларускіх лэйблаў, музычныя рэдактары айчынных радыёстанцыяў, прадстаўнікі нашых тэлеканалаў і лідэры легендарнай суполкі «Тутэйшыя». У сэзоне 2013/2014 свае дванаццаткі найлепшых складуць кіраўнікі беларускіх клюбаў, у якіх праходзяць канцэрты нашых выканаўцаў. Сёлета ў экспэртную раду ўваходзяць Андрэй Старцаў (Re:Public, Менск), Гарык Аганджанян («Чердачок», Віцебск), Андрэй Лазук («Графіці», Менск), Яўген Агапаў (TNT Rock Club, Менск), Уладзімер Кубышкін (Tarantino, Менск). Да рады далучыцца яшчэ рэдакцыйны голас ад Tuzin.fm. Кожны з прадстаўнікоў рады мае назваць свой «тузін» песень.

Песьні, што будуць згаданыя экспэртамі возьмуць удзел у вялікім выніковым МЭГА-туры. Усе кропкі над «і» раставяць самі наведнікі. Для правядзеньня «МэгаТуру-2014» абраная традыцыйная схема на выбываньне: пасьля невялікага стартавага пэрыяду штодня адміністратарамі гіт-параду будуць здымацца песьні з найменшай колькасьцю пададзеных за іх наведнікамі галасоў. 12-ка найлепшых песень складзе выніковы «залаты» тузін году. 

Але і на гэтым гіт-парад ня будзе спынены, пасьля гэтага будзе праведзена галасаваньне «да апошняга», ажно пакуль у чарце не застанецца адна кампазыцыя — уласна Песьня сэзону на «Тузіне». Якая песьня стане галоўнай сёлета, будзе залежыць толькі ад наведнікаў, якія штодня змогуць прымаць удзел у галасаваньні ў звыклай «тузінаўскай» форме.

Паколькі ад гэтага сэзону на Tuzin.fm таксама ёсьць чарт кліпаў і альбомаў, выніковае галасаваньне будзе праведзена і ў іх. У выніковым туры ў гэтых чартах возьмуць удзел усе тыя кліпы (альбомы), якія ўдзельнічалі ў галасаваньні цягам усяго сэзону. Па аналёгіі зь песенным мэгатурам, празь некаторы час той, хто займае апошняе месца, будзе здымацца з галасаваньня да таго моманту, покуль у чарце не застанецца Кліп сэзону і Альбом сэзону.

Сачыце за навінамі і не прапусьціце пачатак самага цікавага і захапляльнага туру гіт-параду на Tuzin.fm! Усе тры супэртуры пачнуцца 7 ліпеня.

Усе ўдзельнікі аўдыёчарту на Tuzin.fm у сэзоне 2013/2014 (17 тураў, 1 лістапада 2013 — 27 чэрвеня 2014):

Akute — Наскрозь

Bigi — Муза

Дразды — Каханая дзяўчына

Dzieciuki Песьня гарадзенскага гастарбайтэра

Дзьмітры Нікановіч — Ніколі

GeofilПан Падвей

Gleboki Smak — Шлях да майго дому  

Gods Tower — Людзі на балоце

BristolГэта магчыма

Паліна Рэспубліка — Лета

KilFilКрылы

ili-iliСэрцы

Yellow Brick RoadНулявыя

ScianaНовая хваля

KriwiГрушка

Арцём МідНе спыніць

BiplanAmore (BY)

Раман Волазьнеў і Ўладзімер Прасьнякоў — Сьпі, малы сакол

Красные звёзды і Кацярына Пытлева — Зорачка

BosaeSonca Неба

 Sex — Ойра

J:морс — Джала

SoundukСНД

HandmadE і Віталь Гуркоў — Бег па канатах

Nizkiz­ — Гуантанама

TonqiXodНасыпаць горы

Пані Хіда — Вецер

Палац — Шэрая поўсьць

Pomidor/off Сьпёка

Мерада — Навагодняя

Зьміцер Вайцюшкевіч і Vinsent ­— Дачакайся, матуля

Naka PianoЧакаем

Like a Gossamer — Клятва вернасьці

Тлушч — Нападпітку

Зьміцер Вінаградаў — Не чакалі

Нафта — Пажар-піяр

WariaВясна

Юры Несьцярэнка — Мора зімы

Марцін S. — Не забыць

Non CameraШпалеры

NaviНе засынай

ZnaRock&Вожык — Тацяна

Наіnа — Ціхі акіян

Ларыса Грыбалёва — Крылы

Volski Шэрая кроў

Harotnica Фінка

Avias — Падман зроку

IQ48 — Зброя

Майтай — Полымя

Pauline Пачакай

МАМА — Вам!

Omut… (Недзе зноў разьлілася атрута)

Песьняры — Кацярынка маладая

landau ft. zolki band — Cьнежань

МутнаевокаДрапежная котка

Раман ВолазьнеўРадыё Свабода 2014

Стары Ольса — Ave Maria

Hok-key Папараць-кветка

SP Kava Эндшпіль

Hurma Птушка

 

Усе ўдзельнікі відэачарту на Tuzin.fm у сэзоне 2013/2014 (8 тураў, 1 лістапада 2013 — 1 ліпеня 2014):

Naka — By You

Re1ikt — Рэкі пад ільдом

Аляксандар Рыбак — Небасхіл Эўропы

Vinsent — Ні кроку назад

Ilo&friends — Cланечнікі

Navi — Абдымі мяне

Кашлаты Вох — 13

R.U.T.A. — Batracka dola

Recha — Добразычлівая

Лявон Вольскі і Ганна Хітрык — Вера, Надзея, Любоў

Hurma — Давай на раз, два, тры

У нескладовае і Братья Грим — Станцыя

ili-ili — Танчыць

Akute — Бегчы

Ляпіс Трубяцкой — Месяц

RechaГорад

Amaroka — Разрываеш

HandmadE — Толькі разам

Green Pills — Шызафренія

 

Усе ўдзельнікі CD-чарту на Tuzin.fm у сэзоне 2013/2014 (8 тураў, 1 лістапада 2013 — 1 ліпеня 2014):

Martin S.Martin S.

Аляксандра і КанстанцінМ1

Kriwi — Traukamurauka

Аmaroka — Pastka

Pawa — Cristatus

Арцём МідШчасьце

BosaeSonca — Zalaty

Розныя выканаўцыЖалуды

ВерасеньКараблі

Litvintroll Czornaja Panna

Ірэна КатвіцкаяEthno-fantasia

Кашлаты ВохПазаўчора

N.R.M. — Д.П.Б.Ч. (зьняты з галасаваньня)

Стары ОльсаSanta Maria

Зьміцер Вайцюшкевіч — Варанок

Sciana Мы застанемся

ili-ili list

BosaeSoncaАдпусьці

Ceilidh Ceol — Сыны старадаўняй Літвы

Tlusta Lusta Pieranačuješ – bolš pačuješ

 

 

Tuzin.fm