У гіт-парад трапляюць альбомы беларускіх музыкаў, запісаныя ў апошні год. Агулам зьбіраецца 12 удзельнікаў туру - г.зв. тузін. Удзельнічаюць альбомы беларускамоўных (часткова беларускамоўных) выканаўцаў, а таксама канцэптуальныя складанкі песень, выдадзеныя за гэты час.
Кожны тур гіт-параду цягнецца каля трох месяцаў і адпавядае пары году (восень, зіма, вясна). Пасьля падвядзеньня вынікаў галасаваньня, чарт абнаўляецца цалкам, і галасаваньне пачынаецца спачатку. Улетку праводзіцца мэгатур па вызначэньню найлепшага альбому, у якім удзельнічаюць усе рэлізы сэзону.
Права прыняцьця канчатковага рашэньня аб уключэньні або неўключэньні ў гіт-парад альбомаў на TuzinFM рэдакцыя парталу пакідае за сабой.
Галоўнае патрабаваньне да ўдзельнікаў гіт-параду ды іх прыхільнікаў весьці шчырую барацьбу. Галасаваць можна зарэгістраваным на сайце карыстальнікам, а таксама зайшоўшы ў свой акаўнт ў сацыяльнай сетцы (Facebook, УКантакце) адзін раз на суткі, абіраючы адзін, два або тры альбомы.
Танцпляц
У альбомным чарце на Tuzin.fm адно з адкрыцьцяў-2016 у беларускай музыцы — гурт SnopSnoǔ прэзэнтуе свой дэбютны альбом «Танцпляц».
Жнівень
Фольк-рок гурт зь Віцебску прэзэнтаваў дэбютны альбом «Жнівень», запісаны праз 13 гадоў пасьля свайго стварэньня.
Сом
Гурт Ганны Хітрык запісаў альбом гісторыяў — асабістых, пачутых і ўбачаных ды крыху дадуманых. Па выніку атрымалася 16 песень, якія падзялілі на два дыскі.
Dobrazol
«Dobrazol» — трэці нумарны альбом пераможцы «Басовішча-2016» праекту «.K» і першы запісаны ў фармаце трыё.
Псыхасаматыка
Новы дыск Вольскага складаецца з 16 песень, падзеленых на дзьве цалкам розныя па гучаньні часткі: «Горад» і «Лес».
Мітатворчасьць
Першы сольны альбом сьпявачкі ўяўляе зь сябе збор мітаў і легендаў, а кожная песьня зьяўляецца кароткай казачнай гісторыяй.
Камэта
Зьміцер Вайцюшкевіч запісаў альбом надзвычайнае прыгажосьці, які можна паставіць упоравень з «Паравінамі году». На жаль, ён не ацэнены належным чынам.
Płastyka
У чацьвертым альбоме гурт Akute працягвае балянсаваць паміж жыцьцём і сьмерцю ў лірыцы і ўдала спалучаць арыгінальныя знаходкі з штампамі ў музыцы.
Kufar
Гурт Re1ikt прэзэнтуе новы альбом «Kufar», у які ўвайшлі песьні, напісаныя ў апошнія два гады.
Sonca
Для альбому «Сонца» беларускія народныя песьні аранжыраваныя ў рэчышчы актуальнай клюбнай музыкі. Слухачоў чакае атмасфэрны дып-гаўс з адточаным гукам і глыбокім басам.
Жыта. Жыцейка
Свой новы альбом «Žyta. Žycejka» гурт «Мярэжа» называе гісторыяй жанчыны-маці і жанчыны-дачкі, жанчыны-жонкі і жанчыны-каханкі.
Мы
Гурт NGe выдаў альбом «Мы», у якім прэзэнтаваў сваё новае гучаньне. Музыкі спалучылі рок-саўнд з электронным.