У гіт-парад трапляюць песьні беларускіх музыкаў, запісаныя ў апошні год. Агулам зьбіраецца 12 удзельнікаў туру — г. зв. тузін.

Разьмяшчэньне песьні ўзгадняецца з выканаўцамі (праваўладальнікамі). Музычны кірунак ролі ня грае, мова твору — беларуская.

Песьня мусіць быць прадастаўлена ў добрай якасьці (не ніжэй за 192Kbs). Песьні ў абавязковым парадку запампоўваюцца на сэрвэр парталу Tuzin.fm.

Права прыняцьця канчатковага рашэньня аб уключэньні або неўключэньні ў гіт-парад песень, кліпаў і альбомаў на «Тузіне Гітоў» рэдакцыя парталу пакідае за сабой.

Галоўнае патрабаваньне да ўдзельнікаў гіт-параду ды іх прыхільнікаў весьці шчырую барацьбу. Галасаваць можна зарэгістраваным на сайце карыстальнікам, а таксама зайшоўшы ў свой акаўнт у сацыяльнай сетцы (Facebook, «УКантакце») адзін раз на суткі, абіраючы адну, дзьве або тры песьні.

Тур гіт-параду доўжыцца тры тыдні (з сэзону 2015—2016). Па выніках туру вызначаецца пераможца і тры аўтсайдэры. Песьні, якія занялі апошнія тры месцы пакідаюць чарт (але іх МР3-вэрсіі застаюцца ў каталёгу). Замест іх у новым туры ў барацьбу ўключаюцца тры новыя кампазіцыі, галасы абнуляюцца і галасаваньне пачынаецца спачатку.

Mp3
261 / 0
16.05.2017
Вясна

Вясна

Гурт Fantasy Orchestra прэзэнтуе на TuzinFM самотнік «Вясна», у якім адыходзіць ад міталягічнай ды гістарычнай тэматыкі ды крыху нечакана раскрываецца з музычнага боку.

113 / 0
11.05.2017
Цемра

Цемра

Музыкі зь вёскі Нарач, Паставаў і Смаргоні, якія аб’ядналіся разам у гурце «Дабл», прэзэнтуюць у аўдыёчарце на TuzinFM песьню «Цемра».

1220 / 0
01.05.2017
Зіма

Зіма

Праект «СлухацьЎнавушніках» прэзэнтуе на TuzinFM самотнік «Зіма», які музыкі прысьвяцілі народнай артыстцы Ядвізе Паплаўскай на знак свайго шанаваньня і падтрымкі.

292 / 0
01.05.2017
Прабач

Прабач

У 11-м туры аўдыёчарту на TuzinFM сьпявачка Юлія Глебава разам з гуртом «Час Speak» прэзэнтуе сваю самую асабістую песьню ў рэпэртуары — «Прабач».

389 / 0
28.04.2017
Пінокіё

Пінокіё

Празь перапынак у 13 гадоў гурт «Апотом» прэзэнтуе ў чарце на «Тузіне Гітоў» сваю песьню. Трэк «Пінокіе» запісаны разам з гуртом расейскага шоўмэна Аляксандра Пушнога.

425 / 0
25.04.2017
Сьветлыя яскаркі

Сьветлыя яскаркі

Намінант на «Адкрыцьцё году — 2015» Стась Сілка прэзэнтуе праз год маўчаньня новы самотнік на TuzinFM. Цяпер не адзін з гітараю, а з жаночым бэкам, жывым басам ды ды-джэем.

447 / 0
28.03.2017
Вясна

Вясна

Гурт, які можна назваць клясыкамі беларускай электроннай сцэны, прэзэнтуе на Tuzin.fm першы ў сваёй 14-гадовай гісторыі беларускамоўны рэліз — самотнік «Вясна».

404 / 0
16.03.2017
Краіна жыве

Краіна жыве

Выканаўца з больш чым 10-гадовым стажам Viktor aRien прэзэнтуе на Tuzin.fm першы беларускамоўны самотнік «Краіна жыве», які быў створаны пад уражаньнем ад апошніх падзеяў у Беларусі.

542 / 0
13.03.2017
Адчуй

Адчуй

Менскі электронны поп-рок праект прэзэнтуе ў новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm сваю першую беларускамоўную кампазыцыю «Адчуй».

821 / 0
10.03.2017
Каханак Вялікай Мядзьведзіцы

Каханак Вялікай Мядзьведзіцы

У 9-м туры аўдыёчарту на Tuzin.fm Піт Паўлаў прэзэнтуе песьню «Каханак Вялiкай Мядзьведзiцы», якая мае ўвайсьці ў яго сольны альбом «Зброя.Золата.Кабеты».

553 / 0
01.03.2017
Люблю ці кахаю

Люблю ці кахаю

Сьпявак Пётар Клюеў разам з кіраўніком «Арт-сядзібы» Паўлам Белавусам, які запусьціў уласны рэп-праект Bumitlum, прэзэнтуюць у 9-м туры аўдыёчарту сумесную песьню «Люблю ці кахаю».

9337 / 1
21.02.2017
Ня трэба шкадаваць

Ня трэба шкадаваць

Празь перапынак болей чым у год гурт «Ворона» прэзэнтуе новы матэрыял у электрычным гучаньні. На Tuzin.fm прэм’ера сынглу «Пачні зь сябе», куды ўвайшлі дзьве кампазыцыі.