МЭГАТУР / 05 жнiўня - 26 жнiўня 2016

У гіт-парад трапляюць песьні беларускіх музыкаў, запісаныя ў апошні год. Агулам зьбіраецца 12 удзельнікаў туру — г. зв. тузін. Разьмяшчэньне песьні ўзгадняецца з выканаўцамі (праваўладальнікамі). Музычны кірунак ролі ня грае, мова твору — беларуская.

Кожны тур гіт-параду цягнецца каля трох месяцаў і адпавядае пары году (восень, зіма, вясна). Пасьля падвядзеньня вынікаў галасаваньня, чарт абнаўляецца цалкам, і галасаваньне пачынаецца спачатку. Улетку праводзіцца мэгатур па вызначэньню найлепшага гіта, у якім удзельнічаюць усе песьні сэзону. 

Песьня мусіць быць прадастаўлена ў добрай якасьці (не ніжэй за 192Kbs). Песьні ў абавязковым парадку запампоўваюцца на сэрвэр парталу TuzinFM.

Права прыняцьця канчатковага рашэньня аб уключэньні або неўключэньні ў гіт-парад песень, кліпаў і альбомаў рэдакцыя парталу пакідае за сабой.

Галоўнае патрабаваньне да ўдзельнікаў гіт-параду ды іх прыхільнікаў весьці шчырую барацьбу. Галасаваць можна зарэгістраваным на сайце карыстальнікам, а таксама зайшоўшы ў свой акаўнт у сацыяльнай сетцы (Facebook, «УКантакце») адзін раз на суткі, абіраючы адну, дзьве або тры песьні.

Mp3
8770 / 0
05.12.2017
Вышыня

Вышыня

У зімовым туры аўдыёчарту на TuzinFM сьпявачка Паліна Рэспубліка прэзэнтуе песьню, якая была запісаная жыўцом падчас ейнага сэту ў новым фармаце ў студыі Belsat Music Live.

9042 / 0
01.12.2017
Не пакідай

Не пакідай

У зімовым туры на TuzinFM Naviband прэзэнтуе жывы запіс песьні «Не пакідай», зроблены ў студыі Belsat Music Live.

9249 / 0
30.11.2017
Крок уперад

Крок уперад

У зімовым туры аўдыёчарту на TuzinFM, у якім бяруць удзел абраныя запісы з праграмы Belsat Music Live, гурт Akute прэзэнтуе песьню «Крок уперад», якая дагэтуль выконвалася выключна на сяброўскіх вечарынах.

8715 / 4
29.11.2017
Вятры

Вятры

У музычным дадатку да праекту TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія» гурт Zanzibar прэзэнтуе песьню «Вятры», паводле ўрыўку з паэмы расстралянага паэта Сяргея Астрэйкі. Музыку да яе напісаў лідэр каманды Root, прадзеда якога таксама забілі па даносе ў той жа час.

7181 / 0
22.11.2017
У гэту ноч

У гэту ноч

У дадатку да праекту «(Не)расстраляная паэзія» колішні вакаліст гурту «Сузор’е» Павал Харэвіч прэзэнтуе песьню, якую выконвае разам з сынам Юрыем, вакалістам гурту Whiskey Way, на верш паэта Сяргея Фаміна.

9591 / 2
16.11.2017
Восень

Восень

Беларуска-ізраільска-францускі праект N.O.I.R./Stern прэзэнтуе на TuzinFM песьню «Восень» на словы Цішкі Гартнага ў якасьці бонусу да праекту «(Не)расстраляная паэзія».

10596 / 1
26.10.2017
У шэрым змроку

У шэрым змроку

Лідэрка гурту «Серебряная свадьба» запісала касьмічную кампазыцыю на словы Ізі Харыка. Гэты твор — апошні з праекту TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія».

15642 / 1
25.10.2017
Настроі

Настроі

Гурт Vuraj напісаў першую песьню ў сваёй гісторыі на аўтарскі верш. Для праекту TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія» каманда Сяргея Доўгушава паклала на музыку твор Юркі Лявоннага, у якім перадаў у музыцы ўсё жыцьцё паэта.

11202 / 0
25.10.2017
Гультай

Гультай

У межах праекту парталу TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія» верш Майсея Кульбака «Гультай» загучаў у блюзавай стылістыцы дзякуючы Паўлу Аракеляну.

13160 / 0
24.10.2017
Будучыня

Будучыня

Зьміцер Вайцюшкевіч прэзэнтуе ў межах праекту «(Не)расстраляная паэзія» парталу TuzinFM нечаканы трэк, напісаны на словы Ўладзіслава Галубка, заснавальніка беларускага сучаснага тэатру і першага Народнага артыста краіны.

21559 / 0
20.10.2017
Ты помніш

Ты помніш

Забыты беларускі геній, жыцьцё якога перарвалі бальшавікі ў 26 гадоў, вяртаецца ў культурную прастору дзякуючы праекту парталу TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія», Андрэю Хадановічу і Лявону Вольскаму.

16170 / 0
18.10.2017
Мэтрапалітэн

Мэтрапалітэн

Ён верыў у ідэі камуністаў, а па выніку ад рук камуністаў і загінуў ва ўзросьце 27 гадоў. Рэпэр Вінсэнт для праекту парталу TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія» прачытаў у рэпе верш «Мэтрапалітэн» Зямы Піваварава і напісаў да яго працяг.