Прамоцыя і рэкляма на сайце Tuzinfm.by (http://tuzinfm.by)

1. Агульнае.

Партал TuzinFM зьяўляецца прыватным сеціўным выданьнем, можа аказываць інфармацыйную і рэклямную падтрымку музычным падзеям, праектам, гуртам і асобным выканаўцам.

2. Банэрная рэкляма.

2.1. TuzinFM гатовы разьмяшчаць на сваіх старонках рэклямныя модулі (банэры) памераў (810*140, 310*150) у фармаце jpeg. Рашэньне аб разьмяшчэньні (неразьмяшчэньні) рэклямных модуляў, працягласьці і насычанасьці праграмаў разьмяшчэньня рэклямных модуляў прымаецца Рэдакцыяй парталу.

2.2. Перавагі разьмяшчэньня на TuzinFM маюць банэры, што датычныя:
2.2.1. Партнэрскіх праграмаў па інфармацыйнай падтрымцы (гл п.4).
2.2.2. Саб-праектаў парталу.
2.2.3. Падзеяў, ініцыяваных ды датычных удзельнікаў гіт-параду на TuzinFM .
2.2.4. Падзеяў, ініцыяваных ды датычных беларускамоўных выканаўцаў.
2.2.5. Іншых падзеяў культурніцкага жыцьця краіны.
2.3. Вырабам банэраў Рэдакцыя не займаецца. Выраб банэраў магчымы ў асаблівых выпадках асобнымі чальцамі Рэдакцыі.
2.4. У межах праграмаў разьмяшчэньня рэклямных модуляў Рэдакцыя мае магчымасьць па дамоўленасьці прадастаўляць статыстыку па колькасьці й якасьці паказаў модуляў.
2.5. Разьмяшчэньню банэраў на TuzinFM можа зашкодзіць:
2.5.1. Вялікая «вага» файла банэра.
2.5.2. Выкананьне банэра не на беларускай мове.
2.5.3. Нізкі мастацкі ўзровень.
2.5.4. Наяўнасьць памылак.
2.5.5. Здольнасьць банэра ўвесьці чытача ў зман.

3. Публікацыя прэс-рэлізаў і артыкулаў «няаўтараў» на TuzinFM

3.1. Да разьмяшчэньня на TuzinFM могуць прымацца матэрыялы, аўтарамі якіх не зьяўляюцца аўтары парталу.
3.2. Прэс-рэлізы й артыкулы «няаўтараў» мусяць адпавядаць наступным патрабаваньням:
3.2.1. Адпавядаць літаратурным і стылёвым нормам належнага ўзроўню журналістыкі.
3.2.2. Быць датычнымі падзеяў беларускага шоў-бізнэсу і культурніцкага жыцьця краіны.
3.2.3. Напісанымі на беларускай мове (перавага надаецца «клясычнаму правапісу»).

4. Партнэрскія праграмы.

4.1. Сеціўнае крос-партнэрства.
4.1.1. TuzinFM гатовы разглядаць і ажыцьцяўляць узаемакарысныя праекты сеціўнага крос-партнэрства зь іншымі сеціўнымі праектамі і выданьнямі. У пляне рэклямнай палітыкі рэалізацыя такіх праектаў зьяўляецца прыярытэтнай над іншымі рэклямнымі праграмамі.
4.1.2. Умовы крос-партнэрства абумаўліваюцца асобна з улікам аўдыторыяў праектаў, колькасьці наведвальнікаў і, уласна, мэтамі крос-партнэрскіх праграмаў.

4.2. Інфармацыйная падтрымка іншых музычных сеціўных праектаў.
4.2.1. TuzinFM гатовы аказваць падтрымку іншым музычным сеціўным праектам шляхам іх прамоцыі, разьмяшчэньня рэклямных модуляў (гл. п. 2) і спасылак.
4.2.2. Рашэньне аб зьмесьце, памерах і працягласьці «інфармацыйнай падтрымкі» прымаецца Рэдакцыяй парталу.

4.3. Інфармацыйная падтрымка музычных імпрэзаў.
4.3.1. Tuzinfm.by гатовы аказваць інфармацыную падтрымку музычным імпрэзам празь іх прамоцыю на партале, разьмяшчэньне рэклямных модуляў, тэкставае анансаваньне і постынг у разьдзеле «Афіша».
4.3.2. Інфармацыйная падтрымка аказваецца на ўмовах узаемнага разьмяшчэньня рэклямы TuzinFM на носьбітах рэклямнай кампаніі імпрэзы, рэклямы парталу і акрэдытацыі чальцоў рэдакцыі на самой імпрэзе. Дапускаецца разьмяшчэньне рэклямы TuzinFM толькі зацьверджанага ўзору (зьместу, памераў, колераў, маштабаў).
4.3.3. Рашэньне аб зьмесьце, памерах і працягласьці «інфармацыйнай падтрымкі» прымаецца сумесна бакамі.

4.4. Інфармацыйная падтрымка выданьня аўдыё-відэа-прадуктаў (альбомаў, складанак, самотнікаў, кліпаў, фільмаў).
4.4.1. Тuzin.fm гатовы аказваць інфармацыную падтрымку выданьням (уключна і выдаўцам) аўдыё-відэа-прадуктаў празь іх прамоцыю на партале, разьмяшчэньне рэклямных модуляў, тэкставае анансаваньне.
4.4.2. Інфармацыйная падтрымка аказваецца на ўмовах узаемнага разьмяшчэньня рэклямы TuzinFM на носьбітах рэклямнай кампаніі выданьня, рэклямы TuzinFM на аздабленьні выданьня й у кантэнце выданьня. Дапускаецца разьмяшчэньне рэклямы TuzinFM толькі зацьверджанага ўзору (зьместу, памераў, колераў, масштабаў).
4.4.3. Рашэньне аб зьмесьце, памерах і працягласьці «інфармацыйнай падтрымкі» прымаецца сумесна бакамі.