Мясцовы час

Мясцовы час

Заснаваны ў 1987 у Полацку. Першапачаткова называўся "Местное время" і сьпяваў па-расейску. Пад уплывам гурта "Мроя" і паэта Алеся Аркуша ў 1988 цалкам перайшоў на беларускую мову выкананьня і зьмяніў назву на МЧ. Прыз "Надзея фэсту", прыз глядацкіх сымпатый і прыз за найлепшую песьню на фэсьце "Наваполацак-88". Перамагаў у гіт-парадзе "Беларуская маладзёжная" (1988), "Найлепшы гурт" на "Басовішча-91". Альбом "Наша ўскраіна" увайшоў у 20-ку самых значных працаў белроку ў праекце "Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу". Прыпыніў дзейнасьць у 1992. У 1997-1999 аднавіў дзейнасьць, пасьля чаго распаўся канчаткова.
6813 / 2
25.06.2014
Алесь Аркуш. «Мясцовы час» (тэкст/фота/відэа/аўдыё)

Алесь Аркуш. «Мясцовы час» (тэкст/фота/відэа/аўдыё)

Tuzin.fm друкуе ўрывак з новага раману Алеся Аркуша «Мясцовы час», прысьвечанага аднайменнаму гурту, а таксама рэпрэзэнтуе адзін з самых значных альбомаў у гісторыі беларускага року — «Ускраіна» 1991 году выданьня.