Павал Аракелян

Павал Аракелян

Павал Аракелян — кампазытар, саксафаніст, клявішнік, вакаліст. Нарадзіўся ў 1985 годзе ў Баку. У Менску жыве з 1988 году. Скончыў музычную школу па клясе фартэпіяна, эстраднае аддзяленьне музычнай вучэльні імя Глінкі па клясе саксафона (2004). З 17 гадоў выступае на фэстывалях міжнароднага роўню. Граў у складзе такіх гуртоў, як Apple Tea, «Камэрата», Svet Boogie Band, Kriwi, як запрошаны музыка граў разам з Д. Браўн, М. дэль Фэро, С. Манукянам ды інш. Быў лідэрам гурту Speakeasy, стваральнікам праектаў The Stop Time і The Outsiders, зь якім атрымаў першую прэмію джазавага конкурсу на фэсьце «Усадьба. Джаз» (2008). Неаднаразова прызнаваўся найлепшым джазмэнам і саксафаністам Беларусі. Запісаў музычны нарыс «Ластаўка» на вершы Ўладзімера Някляева(2011). З 2012 годзе стала грае ў складзе гурта «Крамбамбуля». У 2014 запісаў сольны сынгл па-беларуску пры ўдзеле сястры Алены Аракелян і Лявона Вольскага.
2798 / 0
25.10.2017
Гультай

Гультай

У межах праекту парталу TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія» верш Майсея Кульбака «Гультай» загучаў у блюзавай стылістыцы дзякуючы Паўлу Аракеляну.

1833 / 0
24.02.2016
Павал і Алена Аракеляны прадставяць праграму «Песьні пра каханьне» (+відэазапрашэньне)

Павал і Алена Аракеляны прадставяць праграму «Песьні пра каханьне» (+відэазапрашэньне)

Вядучы беларускі джазавы музыка разам з выдатнай сьпявачкай даюць сумесны сольны канцэрт у межах акцыі «Жывы Тузін» 6 сакавіка ў бары «Beer&Wine».

2502 / 0
22.09.2014
Дай мне шанец

Дай мне шанец

Адзін з самых яскравых беларускіх джазмэнаў прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню з свайго сольнага праекту «Дай мне шанец» — першы беларускамоўны твор, напісаны цалкам самастойна.