Алесь Ясінскі

Алесь Ясінскі

Баяніст, аўтар, выканаўца, кампазытар. Нарадзіўся ў горадзе Баранавічы. Адукацыю атрымліваў у сярэдней школе №21 з музычным ухілам у родным горадзе, пасьля ў Рэспубліканскім каледжы пры Беларускай Акадэміі Музыкі, у самой Акадэміі Музыкі і ў Праскай кансерваторыі. Ляўрэат міжнародных конкурсаў. Пераможца фэстывалю "Бардаўская восень-2014". Удзельнік музычных праектаў у Беларусі, Чэхіі, Швэцыі (BosaeSonca, The Unlimited Trio, Fratrez, Radka Fišarová, Iva Marešová, Morph, Shum Davar). Стварае музыку да кінафільмаў і спектакляў.
2377 / 0
31.12.2014
Алесь Ясінскі. Інтэрнацыянальны і навагодні (прэм’ера EP)

Алесь Ясінскі. Інтэрнацыянальны і навагодні (прэм’ера EP)

Пераможца «Бардаўскай восені — 2014» запісаў пад Новы год самотнік разам з расейскай сьпявачкай Аленай Мядзьведзевай і чэскай рок-зоркай Івай Марэшавай «Сьвет нібыта ўздыхнуў», які прадстаўляе на партале Tuzin.fm.

3482 / 0
06.05.2014
The Unlimited Trio. Бязьмежная зона (відэапрэм’ера)

The Unlimited Trio. Бязьмежная зона (відэапрэм’ера)

Унікальны беларускі гурт прадстаўляе на Tuzin.fm відэавэрсію свайго выступу ў Праскай кінаакадэміі, якую зьняў рэжысэр Міхал Дворжак.