Алесь Дзянісаў

Алесь Дзянісаў

Алесь Дзянісаў — музыкант, рок-паэт, (су)заснавальнік гуртоў «КальЯн» (1996), «Людзі на балоце» (2011), Dzieciuki (2012), выступае і ў сольнай якасьці. Нарадзіўся 26 сакавіка 1975 году ў Горадні. Скончыў школу-ліцэй № 1 (1992), факультэт гісторыі і сацыялёгіі Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1997). З 1997 да 2007 гг. працаваў настаўнікам гісторыі і грамадзкіх навук, клясным кіраўніком у сярэдняй школе № 15. Звольніўся на ўласнае жаданьне. Цяпер працуе незалежным журналістам. Музычную кар’еру пачаў у 1993 годзе.
12506 / 0
08.10.2017
Кароткая гісторыя Беларусі

Кароткая гісторыя Беларусі

Алесь Дзянісаў прадстаўляе ў альбомным чарце на TuzinFM сваю працу «Кароткая гісторыя Беларусі», прэзэнтацыю якой у Менску афіцыйна забаранілі.

4089 / 0
06.10.2017
«Спасылка на Канстытуцыю адхіляецца». Суд тлумачыць, чаму ўзяў бок ідэолягаў (+анонс канцэрта Алеся Дзянісава!)

«Спасылка на Канстытуцыю адхіляецца». Суд тлумачыць, чаму ўзяў бок ідэолягаў (+анонс канцэрта Алеся Дзянісава!)

Кіраўнік TuzinFM атрымаў пастанову апэляцыйнай інстанцыі Эканамічнага суду Менску, у якой патлумачана чаму ідэолягі маюць права забараняць канцэрты. Тым ня менш, канцэрт Алеся Дзянісава ў Менску адбудзецца!

3236 / 0
08.09.2017
TuzinFM vs. ідэолягі. Будзе батл!

TuzinFM vs. ідэолягі. Будзе батл!

Апэляцыйная інстанцыя эканамічнага суду Менску прызначыла судовае паседжаньне ў справе забароненага чыноўнікамі канцэрту Алеся Дзянісава.

2595 / 0
22.08.2017
«Именем Республики Беларусь». Эканамічны суд стаў на бок ідэолягаў

«Именем Республики Беларусь». Эканамічны суд стаў на бок ідэолягаў

Судзьдзя Эканамічнага суду Менску Аліна Драбудзька палічыла законнымі дзеяньні гарадзкіх ідэолягаў, якія забаранілі прэзэнтацыю альбому Алеся Дзянісава «Кароткая гісторыя Беларусі».

1942 / 1
24.07.2017
Алесь Дзянісаў: «Сёньня мяне, заўтра вас»

Алесь Дзянісаў: «Сёньня мяне, заўтра вас»

Гарадзенскі музыка камэнтуе рашэньне мастацкага савету пры Менгарвыканкаме, які прызнаў нізкім яго ўзровень выканьня.

1570 / 0
09.07.2017
TuzinFM падаў у суд на менскіх ідэолягаў

TuzinFM падаў у суд на менскіх ідэолягаў

Начальнік галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Менгарвыканкаму Павал Скалабан не дазволіў жывую прэзэнтацыю альбому Алеся Дзянісава «Кароткая гісторыя Беларусі». TuzinFM палічыў гэтае рашэньне незаконным і падаў заяву ў суд.

6185 / 0
01.06.2017
Гісторыя Беларусі ў 24 трэках (прэм’ера альбому!)

Гісторыя Беларусі ў 24 трэках (прэм’ера альбому!)

Вакаліст гурту Dzieciuki Алесь Дзянісаў прэзэнтуе на TuzinFM свой сольны альбом «Кароткая гісторыя Беларусі», запісаны на словы сьляпога паэта са Скідзелю Алеся Чобата.

3725 / 0
24.12.2015
Каляды

Каляды

Вакаліст панк-фармацыі Dzieciuki Алесь Дзянісаў падрыхтаваў разам з фольк-гуртом «Палац» прыгожую калядную кампазыцыю на верш Анатоля Брусевіча.

2391 / 0
24.03.2015
Турма

Турма

Рэжысэр кліпа «Турма», якую стварыў Алесь Дзянісаў на верш Алеся Чобата, напісаў з нагоды прадстаўленьня роліку на Tuzin.fm пранізьлівае эсэ пра свой каханы горад.

2178 / 0
10.02.2015
Алесь Дзянісаў прадставіць «Кароткую гісторыю Беларусі» 21 лютага

Алесь Дзянісаў прадставіць «Кароткую гісторыю Беларусі» 21 лютага

Вакаліст гарадзенскіх гуртоў «Кальян», «Людзі на балоце» і Dzieciuki Алесь Дзянісаў прыедзе ў Менск 21 лютага, каб прадставіць сольную праграму «Кароткая гісторыя Беларусі», напісаную на вершы Алеся Чобата.

8114 / 1
05.01.2015
Новы праект Дзянісава на вершы геніяльнага Чобата (прэм’ера кліпа!)

Новы праект Дзянісава на вершы геніяльнага Чобата (прэм’ера кліпа!)

Алесь Дзянісаў прадстаўляе на Tuzin.fm кліп на песьню «Турма» з свайго новага праекту на вершы Алеся Чобата. Атмасфэрнае чорна-белае відэа зьняў Валеры Руселік.