этна-трыё "Троіца"

этна-трыё "Троіца"

Фольк-гурт зь Менску, заснаваны фальклярыстам Іванам Кірчуком. Першы склад сабраўся ў 1995 годзе. З 1999 года выступае ў нязьменным складзе: Кірчук (вакал, этнічныя інструмэнты)-Юры Дзьмітрыеў (гітара)-Юры Паўлоўскі (бубны). Мае ў дыскаграфіі 6 альбомаў. Выступае на фэстах па ўсім сьвеце. Першы беларускі гурт, які ўзяў удзел у галоўным фэсьце Womad (Вялікабрытанія, 2016). Сярод узнагародаў: дыплём 1 ступені конкурсу "Саступі дарогу" фонду Сораса (1996), дыплём фонду Гэнры Форда ў праекце "Спадчына" (1997), тройчы атрымліваў узнагароду "Традыцыі і сучаснасьць" на "Рок-Каранацыі" (1998, 2005, 2008), "Найлепшы альбом году" і "Найлепшы фольк-альбом году" па выніках 2008 на ўзнагародах Experty.by за альбом "Сон-трава". "Найлепшы альбом году", "Найлепшы фольк-альбом", "Найлепшы беларускамоўны альбом", "Прыз вялікага журы" па выніках 2011 на ўзнагародах Experty.by
3257 / 0
17.12.2017
Зіма зь летам

Зіма зь летам

У зімовым чарце на TuzinFM Іван Кірчук, Юры Дзьмітрыеў і Юры Паўлоўскі прэзэнтуюць жывы запіс вясновай песьні пра тое, як зіма зь летам стракаецца, зроблены ў студыі праграмы Belsat Music Live.

2286 / 4
24.03.2016
Іван Кірчук: «Я паляк, які прыняў беларускую культуру як сваю»

Іван Кірчук: «Я паляк, які прыняў беларускую культуру як сваю»

Лідэр этна-трыё «Троіца» распавёў у інтэрвію Сяргею Будкіну, чаму не зьдзівіўся скарачэньню свайго курсу, як не атрымаў званьне заслужанага артыста і як з дапамогаю расейскага хору ён, паляк з паходжаньня, палюбіў беларускую песьню.