Ulyanica

Ulyanica

Гурт, які быў створаны ў чэрвені 2016 году ў Познані (Польшча). Працуе ў стылі этна-джаз, апрацоўвае беларускія народныя песьні. Заснавальніца гурта - джазавая сьпявачка Ўльяна Гедзік. Гурт атрымаў адмысловы прыз на Freedom Jazz Festival ў Сопаце (2016). Выступалі таксама на II Poznan Young Jazz Festival 2016, Jazz of Freedom Sopot 2016, Mediations Bienniale Poznan 2016, Jazz Ring 2016, Jazz in the Ruins 2017, Folkowo Bemowo 2018. Песьня каманды - «Каля Лесу» выйшла на CD «Poznan Young Jazz Festival, vol. 1» (2017). Дэбютны альбом «Viasna» (2017) выйшаў на польскім лэйбле For Tune. Па выніках году быў прызнаны найлепшым фольк-альбомам і найлепшым дэбютным альбомам у беларускай музыцы на ўзнагародах Experty.by.
17731 / 0
04.05.2018
Viasna

Viasna

Гурт Ulyanica прэзэнтуе ў першым туры альбомнага чарту сэзону 2018/2019 сваю працу «Viasna», якая была прызнаная найлепшым дэбютным і найлепшым фольк-альбомам году на ўзнагародах Experty.by.