
Akute
Cтвораны ў 2008 годзе ў Магілёве былымі ўдзельнікамі гурта «Глюкі» — Стасам Мытнікам (вакал, гітара) і Раманам Жыгаравым (бас-гітара). Пры канцы 2009 году Akute зь першай песьняй «Адзіноцтва» перамаглі ў гіт-парадзе на Tuzin.fm. Пераможцы «Басовішча-2010», «Верціфэст-2010» (Кіеў), ляўрэаты «Graffiti Open Music Fest — 2010», намінацыі «Рок-прарыў году» на «Рок-Каранацыі-2011», «Героі году» ў 2012 па вэрсіі Tuzin.fm, «Гурт году» ў 2012 на прэміях «Даём рады», Ultra-Music Awards і Rock Profi…Марнатраўны сын
Гурт Akute прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm сваё бачаньне ўзорнага гіта сярэдзіны 90-х гурта Ulis. У іхняй гіпстэр-вэрсіі «Марнатраўны сын» пераўтварыўся са змагара ў пафігіста.
Сьцены
Музыкі прадстаўляюць у відэачарце свой кліп на песьню «Сьцены», зроблены на адным подыху камандай Cinema Pride.
Алеся
Гурт Akute падрыхтаваў для праекту «Re:Песьняры» сваю вэрсію песьні «Алеся», запісаную з жывой віялянчэльлю.
Reaĺnaść i sny
Новы альбом «Рэальнасьць і сны» добра ілюструе адыход беларускай незалежнай музыкі ад праблемаў надзённых, у ім нават прапануецца гіпстэрскае прачытаньне твораў з клясыкі беларускага року.
Akute: хутчэй, вышэй, мацней!
Відэакліпам месяца на Tuzin.fm стала праца рэжысэра Арцёма Лобача на песьню гурта Akute «Бегчы». Ролік набраў 447 галасоў, а яго адрыў ад другога месца склаў 222 галасы!
Бегчы
У трэцім туры відэа-чарту на Tuzin.fm гурт Akute прадстаўляе свой першы афіцыйны кліп на песьню «Бегчы».
Akute: шчасьце быць першымі
Гурт Аkute зь песьняй «Наскрозь» перамог у 2-м туры аўдыё-чарту, да ўсяго гэты твор стаў самай пампаванай песьняй лістапада на Tuzin.fm.
Наскрозь
У першым туры гіт-параду на «Тузіне Гітоў» гурт Akute прадстаўляе сваю песьню «Наскрозь». Са слоў музыкаў, менавіта яна прадвызначыла асноўную лінію іх трэцяга альбома.