
TonqiXod
Трыа TonqiXod узьнікла ў 2011 годзе. У яго склад уваходзяць Максім Субач (клавішы, вакал), Уладзімір Лянкевіч (гітара, вакал) і Андрэй Аляксеенка (барабаны). Доўгі час музыкі рэпетавалі і пісалі матэрыял, а на пачатку 2013 года пачалі стала выступаць разам. Далі шэраг выступаў у розных клюбах Менску, на адкрыцьцях выставаў у музэях і на літаратурных фэстывалях. Па выніках працы ў 2013 намінаваны на прэмію «Дэбют году» па версіі музычнага сайту Tuzin.fm. Па выніках 2014 перамог на ўзнагародах Experty.by з альбомам "Pradmova" у намінацыях "Найлепшы дэбютны альбом", "Найлепшы беларускамоўны альбом", "Найлепшы рок-альбом" і ўзяў "Прыз штатных экспэртаў", як альбом году.Песьня пра балота
Адзін з самых яскравых гуртоў апошняга 5-годзьдзя, TonqiXod прэзэнтуе ў аўдыёчарце на TuzinFM жывую вэрсію «Песьні пра балота» – быць можа апошняга трэка ў сваёй гісторыі.
Tonqixod сталі пераможцамі ўзнагародаў Experty.by за 2017 год
Альбом герояў 2017 году па вэрсіі TuzinFM прызнаны найлепшым у беларускай музыцы праектам Experty.by. З гэтай нагоды гурт можа адрадзіцца, каб даць вялікі разьвітальны канцэрт.
Апошняя перамога гурта, якога няма (аўдыё/відэа)
Неіснуючы ўжо гурт TonqiXod атрымаў перамогу ў зімовым туры альбомнага чарту на TuzinFM.
TonqiXod. Апошняе зьяўленьне «Герояў году — 2017» у Belsat Music Live (поўнае відэа)
Гасьцямі аўтарскае праграмы Сяргея Будкіна стаў TonqiXod, які быў прызнаны найлепшым гуртом 2017 году на музычнай прэміі «Героі году» ад парталу TuzinFM.
TonqiXod ды Mikita. TuzinFM назваў герояў году (відэа)
Традыцыйна імёны пераможцаў былі названыя на штогадовай музычнай імпрэзе, якую партал ладзіць з нагоды дня свайго нараджэньня.
Імчы, цягнік
Гурт TonqiXod прэзэнтуе на TuzinFM песьню «Імчы, цягнік», напісаную паводле верша Тодара Кляшторнага для праекту «(Не)расстраляная паэзія».
Колер якога няма
У сваім другім студыйніку «Колер якога няма» менскі рок-бэнд TonqiXod вырашыў больш пасваволіць без аглядкі на мітычнага непадрыхтаванага слухача.
TonqiXod: «Перамога надае і нам упэўненасьці, і дабрадзеям надзею» (відэазварот)
Гурт TonqiXod радуецца з нагоды перамогі ў аўдыёчарце на Tuzin.fm і заклікае ўсіх неабыякавых да іхняй творчасьці спрычыніцца да запісу новага альбому.
Камняпад
Гурт TonqiXod прастаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Камняпад», заключны трэк са свайго сьвежага EP «Лямант, хаос і вэрхал».
TonqiXod распавёў пра сваю музыку ў трох словах (прэм’ера!)
Гурт TonqiXod прэзэнтуе на Tuzin.fm міні-альбом «Лямант, хаос і вэрхал». На думку музыкаў, менавіта гэтыя тры словы характаразуюць іх музыку ды перадаюць зьмест, як EP, так і іх будучага поўнафарматніка.
TonqiXod: «Радуе, што слухач пачуў наш пасыл» (аўдыё/відэа)
Песьня «Марозная», якую гурт TonqiXod выканаў разам зь Сяргеем Пукстам, атрымала перамогу ў адмысловым навагоднім туры на Tuzin.fm.
Марозная
Аўтары найлепшых беларускіх рок-альбомаў двух апошніх гадоў сышліся разам, каб запісаць песьню «Марозная» для праекту «Новае пакаленьне на Новы год».