Каханьне
3347 / 0
15.09.2014

Tanin Jazz. Невыносная лёгкасьць быцьця (аўдыёпрэм’ера!)

Гурт Tanin Jazz прадстаўляе на Tuzin.fm новую песьню «Каханьне» з сваёй першай беларускамоўнай праграмы.

Вакалістка Тацяна Гарошка прапаноўвае слухачам не ўспрымаць яе новую кампазыцыю як песьню менавіта пра каханьне. «Насамрэч у дадзеным выпадку слова „каханьне“ ня мае лірычнай сэнсавай нагрузкі, хоць я і карыстаюся ім і нават называю песьню ў гонар яго», — кажа Таня. Словы да «Каханьня» яна напісала ў суаўтарстве з Андрусём Такіндангам, музыку цалкам прыдумала сама. У вакалісткі Tanin Jazz наогул праца над новымі беларускімі песьнямі ідзе спрытна і лёгка, што адбіваецца на іх настроі. Кампазыцыя запісаная разам з гітарыстам Аляксеем Англінскім і бубначом Аляксеем Максімавым.

«Як на мой погляд, гэты твор пра пачуцьцё эўфарыі і шчасьця, якія зьяўляюцца ад адчуваньня свабоды, хуткасьці, лёгкасьці, гармоніі, асалоды, ціхамірнасьці. Якраз тое, што робіць нас шчасьлівымі і дарыць самыя яскравыя эмоцыі і ўспаміны», — так прадстаўляе cваё «Каханьне» Таня Гарошка.

Беларускамоўную праграму гурт Tanin Jazz паказаў часткова падчас летніх выступаў. У поўны рэліз мае ўвайсьці 12 песень, выхад дыску чакаецца ўвосень. Сьпявачка кажа, што падчас працы над гэтым альбомам атрымала максымальнае задавальненьне ад творчасьці.

Tanin Jazz — Каханьне (музыка Тацяны Гарошка, словы Андруся Такінданга і Тацяны Гарошка). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm, фота Tarantino

Далягляду няма, ёсьць толькі мы.

Вінаватых няма ў тым што мы…

Імкліва, што сілы шалеем у віры.

Можа мы зможам быць

Нібы адно каханьне безь мяжы,

Ты мне скажы! «Кахаю!»

Далягляду няма, ёсьць толькі мы.

У шалёным віры, ў тым што мы.

Імкліва, што сілы

Плыві да глыбіні!

Можа мы зможам быць

Нібы адно каханьне безь мяжы,

Ты мне скажы !

 

Няма мяжы,

Ты мне скажы.

Няма мяжы

Ты мне скажы!

Кахаю!