Першы гук
2003 / 0
10.11.2014

«Першы гук» ад «Сьцяны» (з архіву ТГ)

Гурт з Берасьця «Сьцяна» прадстаўляе ў чарце на ТГ песьню «Першы гук» з свайго дэбютнага альбому «Рыфмы лёсаў».

У альбомным варыянце гэтая песьня завецца «Эвангельле ад Сьцяны». Яна была выдадзеная на дыску «Рыфмы лёсаў».

«Сэнс нашае творчасьцi  у пошуку, у пошуку новага, незвычайнага, у няспынным руху наперад», — гэтыя словы сталi агульным крэда для гурта. Завершаны ў 2002 годзе альбом «Рыфмы лёсаў» стаў першым паўнавартасным запiсам, які выйшаў на ўсю краіну ў менскім выдавецтве «Limas».

Эвангельле ад «Sciana» (музыка гурта, словы А. Клімуса)

Спачатку ўзьнікла ня слова,

Спачатку зьявіўся гук.

Як пэўная першааснова,

Як першы сусьветны зрух.

І ў гэтым гуку няўяўным:

Адвечная цішыня

І сьпеў першакаханьня –

Зь якіх і ўзьнікла зямля.

І хтосьці танальнасьць праверыў,

Дзьве ноты ўзяў: ля і мі.

Узьніклі Адам і Эва,

Ўвесь сьвет засяліўся людзьмі.

З пары той мільярды тактаў

Сусьвет-мэтраном адлічыў,

І безьліч жыцьцёвых квадратаў

Сышло, адгучаўшы, ў нябыт.

Сусьвету першаасновай

Быў вуснамі Божымі рух.

Сначатку ўзьнікла ня слова –

Яму папярэднічаў гук...

 

ТГ, 2003 год

Тэгi: