Шлях да майго дому
5891 / 1
24.10.2013

Gleboki Smak: што папярэднічае прыходу натхненьня

Найлепшы беларускі фрыстайлер Gleboki Smak бярэ ўдзел у першым туры аўдыё-чарту на «Тузіне Гітоў» з трэкам «Шлях да майго дому». Твор пра тое, як прыходзіць муза, калі сыходзіць дзяўчына.

Музыку да новага трэку напісаў беларускі бітмэйкер Myownchoir, словы належаць самому Gleboki Smak. Зь яго словаў, твор пра тое, як прыходзіць муза, калі сыходзіць дзяўчына. «Ты хочаш быць зь ёй доўга, але яна ня ўлічвае тваіх жаданьняў, яна проста часам бывае і сыходзіць. Я распавядаю пра тое, што папярэднічае прыходу натхненьня. Гэты трэк пра жанчын і пра тое, якое стаўленьне да іх ты перажываеш унутры сябе».

На рахунку маладога рэпера пакуль толькі два выдадзеныя трэкі, але як пераконвае сам Gleboki Smak матэрыялу ў яго стае на два поўнафарматныя альбомы. Толькі ён ня хоча зрабіць сьмеху зь вялікага пасьпеху і будзе паказваць плён сваёй працы паступова.

SB, «Тузін Гітоў»

Gleboki Smak – Шлях да майго дому (музыка — Myownchoir, словы — Gleboki Smak). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ: