Наскрозь
14092 / 5
24.10.2013

Песьня, якая прадвызначыла новае гучаньне Akute

У першым туры гіт-параду на «Тузіне Гітоў» гурт Akute прадстаўляе сваю песьню «Наскрозь». Са слоў музыкаў, менавіта яна прадвызначыла асноўную лінію іх трэцяга альбома.

«Наскрозь» – першая новая песьня гурта, паказаная публіцы пасьля выхаду другога альбому «Не існуе». Яе аўтар Рома Жыгараў кажа, што яна напісалася вельмі хутка – проста на адной хвалі. І менавіта яна прадвызначыла асноўную лінію трэцяга альбома каманды: «Мы лічам гэту песьню паказальнай. Цяпер, калі большасьць матэрыялу ўжо гатова, можна сказаць што яна і ёсьць прыкладам нашага новага гучаньня».

Вакаліст Стас Мытнік кажа, што на пэўны час «Наскрозь» стала яго ўлюбёным творам з усяго рэпертуару Akute: «Быццам бы яна простая, вядзецца пра каханьне, восень, цемру. Аднак, ёсьць у ёй нешта незвычайнае. Мы з Ромам зачаравана слухалі яе яшчэ зусім сырой ды атрымлівалі сапраўднае задавальненьне. Нешта падобнае было хіба што з “Адзіноцтвам”».

SB, «Тузін Гітоў» 

Akute – Наскрозь (музыка гурта, словы – Раман Жыгараў). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Раскажы пра сябе

Што ты можаш мне дазволіць

Што ты можаш мне дазволіць

Усё бліжэй і бліжэй

Гэта не пераадолець

Гэта не пераадолець

 

Мы адной крыві

Цемра, гэта я

Клікаю, а ты

Чуеш і ляціш


Прабітыя наскрозь

Апошнім лістападам

Мы будзем з табой падаць

Мы будзем з табой 

Прабітыя наскрозь


Учора я бачыў як

Нас з табой спаліла восень

Нас з табою нас з табою

На зямлі ўсё ня так

Наша неба пад зямлёю

Наша неба пад зямлёю

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ:

  • skepsus / адказаць
    05.11.2013 / 13:25

    "Ра-скажы пра сябе..." Akute
    "Не пакідай слядоў" J Mors
    Па адных і тых жа нотах...

  • Сяргей Будкін
    Сяргей Будкін / адказаць
    06.11.2013 / 10:42

    2skepsus
    Вы яшчэ параўнайце "Жыві" J:Морс і "Бяжы" Naka. Бывае, што выканаўцы знаходзяцца на адной хвалі:).

  • funny-shmunny / адказаць
    05.11.2013 / 19:18

    А я нешта нічога новага ў гучанні не знайшоў...

  • Andrus / адказаць
    05.11.2013 / 19:25

    Якая розьніца! Галоўнае, што песьня файная!

  • Siarhei Balakhonau
    Siarhei Balakhonau / адказаць
    08.11.2013 / 00:35

    для мяне гэта песня застанецца сімвалам 2012-2013 гадоў. у асабістым плане.

  • КАМЕНТАВАЦЬ