Маё мора
6294 / 0
03.09.2015

Pauline. «Мора» хвалюецца раз (прэм’ера самотніка)

Сьпявачка Паліна Цімохіна прадстаўляе на Tuzin.fm новую песьню «Мора», дэбютную песьню гурта Pauline.

«Маё мора» — гэта дэбют Pauline як гурта. Раней так зваўся сольны праект Паліны, у якім удзельнічалі запрошаныя музыкі. Гэты твор для ўдзельнікаў каманды — першы сумесны. Аранжыроўку твору яны зрабілі разам з Паўлам Герасімовічам. Ён жа займаўся зьвядзеньнем і майстарынгам.

Песьня «Маё мора» нарадзілася на Балтыйскім моры гэтым летам. «У маім жыцьці быў ня самы просты пэрыяд. Перад мной было два шляхі, і я павінна была зрабіць пэўны выбар. Мора — гэта тое месца, дзе ты адчуваеш свабоду, дзе думаецца лягчэй, дыхаецца лягчэй, дзе ты знаходзіш сваё натхненьне, — кажа Pauline пра сваю новую песьню. — Надвор’е тады было вельмі дрэннае. І гэта цалкам адлюстроўвала мае думкі і тую сытуацыю, у якой апынулася: здаецца вось яно — лета, мора і нават сонца, але мора неспакойнае, халоднае, вецер, не шкадуючы моцы, бе па твары, сонца толькі сьвеціць, але яго цяпла ты ня чуеш. Так было тады і ў маім жыцьці, у адносінах…»

Тым ня менш, сьпявачка спадзяецца, што яе новая песьня хоць крыху працягне лета і спадабаецца найперш тым, заплюшчвае вочы і нават у самы дажджлівы восеньскі дзень адчувае пах салёнай вады і лёгкі ветрык.

Гурт Pauline мае багата працы: запіс новых песень, выступы, аднак галоўнае на гэты момант — пошук новага гітарыста і мэнэджара гурта. Таму, калі камусьці цікава паспрабаваць сябе ў якой-небудзь з гэтых роляў, можна зьвяртацца да музыкаў. Сувязь — праз афіцыйную суполку.

Песьня «Маё мора» возьме ўдзел у аўдыёчарце на Tuzin.fm у першым туры новага сэзону 2015—2016.

Cлухаць песьню на Soundcloud

Pauline — Маё мора (словы і музыка Паліны Цімохінай). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm

Мне да цябе сантымэтры і мілі,

Хвіліны пульсам бязьлітасна білі.

У адзіноце салодкасьць адкрылі

Навошта, скажы мне, навошта, скажы мне…

Няпроста ўдыхаць паветра чужое,

У сьвядомасьці слова, але ўсё ня тое

Ляці да мяне, глядзі на мяне, патані ўва мне

Прыпеў:

Маё мора!

Ты маё паўночнае мора

Холад,

Ты не шкадуеш ветру і болю,

Сонца,

Нам да яго гадзіны і тыдні,

Але маё мора прабач мяне,

Прабач мяне…

 

Прыгожая хваля абдыме мяне —

Я бачыла гэта ў сваім цёплым сне,

Да яе застаецца два крокі, а ты

Далёка цяпер, далёка заўжды.

 

Прыпеў.