Ойра
4297 / 4
15.11.2013

Самая шчырая песьня гурта Sex

Гурт Sex з Рагачова прадстаўляе ў новым туры на «Тузіне Гітоў» сваю песьню «Ойра». Музыкі лічаць яе самай шчырай у сваім рэпэртуары.

Песьню «Ойра» музыкі з гурта Sex запісалі ўвесну 2013 году на магілёўскай студыі «Арзамас 16». Твор быў уключаны ў самотнік каманды пад назвай «ОК». Аўтар словаў Валер Навічкоў называе «Ойру» самай шчырай песьняй у рэпэртуары каманды. «Гэта ня значыць, што астатнія нашы творы няшчырыя, проста менавіта гэта песьня пра тое, што адбываецца з намі цяпер. Пра тое, што мы бачым, чуем, адчуваем і як да гэтага ставімся». Валер заўважае, што зь цягам часу гэтая песьня становіцца для музыкаў усё актуальней, маючы на ўвазе непрыемнасьці, якія перасьледуюць яго каманду апошнім часам.

Аснова рэпэртуару гурта Sex — песьні расейскамоўныя. Аднак, музыкі сьведчаць, што «Ойру» іх прыхільнікі на канцэртах успрымаюць вельмі цёпла, яе заўжды просяць выканаць, у тым ліку на канцэртах у суседнях краінах. «Спадзяемся, што наведнікам „Тузіну“ яна таксама прыйдзецца даспадобы», — кажа Валер. 

Сачыць за навінамі гурта можна на іх афіцыйнай старонцы УКантакце.

SB, Tuzin.fm

Sex Ойра (музыка — Зьміцер Галавач, словы — Валер Навічкоў). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Тэгi:
Sex

КАМЕНТАРЫ:

  • zmagar / адказаць
    16.11.2013 / 15:45

    МУЗЫКА-И ИДЕЯ GODS TOWER (ОЙРА), ПОДАЧА НЕЙРАДЮБЕЛЬ (УБИТЫЙ МАНТИРОВКАЙ)

  • Karpanau / адказаць
    04.12.2013 / 21:56

    Нядрэнна, падабаецца

  • Alena Zaitseva
    Alena Zaitseva / адказаць
    08.12.2013 / 21:41

    урааа)) поздравляю)))

  • bulbanik / адказаць
    08.12.2013 / 22:07

    шыкоўная кампазіцыя, якая можа без праблемаў узняць настрой!

  • КАМЕНТАВАЦЬ