Вясёлых сьвятаў
2556 / 1
11.12.2015

Pomidor/off жадае «Вясёлых сьвятаў» (прэм’ера!)

Гурт Pomidor/off прадстаўляе новую калядную песьню, у якой скарыстаныя фрагмэнты народных і вядомых сьвяточных касьцёльных твораў.

«Нешта ніхто даўно ў нашым музычным асяродзьдзі не адзначаўся адмысловай каляднай песенькай. Асабліва ў такія дэпрэсіўныя часы, як цяпер. Таму мы вырашылі гэты прабел запоўніць вясёлай лёгкай сьвяточнай песьняй. Сур’ёзу і так досыць у нашым жыцьці. Трэба часам і разьняволіцца», — заявіў Аляксандар Памідораў з нагоды прэм’еры новага трэку на Tuzin.fm. У тэксьце ён скарыстаў фрагмэнты народных і касьцёльных папулярных калядных песень разам з аўтарскімі радкамі.

Напярэдадні Калядаў музыка рыхтуе яшчэ адзін сюрпрыз. Сачыце за навінамі!

Песьня «Вясёлых сьвятаў» возьме ўдзел у 5-м туры аўдыёчарту на Tuzin.fm.

Pomidor/off — Вясёлых сьвятаў (музыка Аляксандра Памідорава, Сяргея Канановіча, Зьмітра Харытановіча, Максіма Ката-Кузьмы, словы народныя/Аляксандра Памідорава). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm, фота Сяргея Балая

А ці дома-дома

Сам пан гаспадар?

А ці ты гатовы

Адказаць каляду нам?

Вынасі на змогу

Паесьці-папіць.

Пагуляй, як трэба,

Покуль гаспадарыня сьпіць!

 

А ўчора зь вячора

Засьвяціла зора.

Зора засьвяціла — 

Сьвет узьвесяліла!

У сабе прыгатавалі — 

Чарка па абедзе!

А як зоры сталі — 

Ідзем па суседзях!

 

Вясёлых сьвятаў,

Хлопцы і дзяўчаты!

Мы даемы рады — 

Ня будзем сумаваць!

Вясёлых сьвятаў!

Добрай ночы ў хату!

Добры дзень на штодзень —

Будзем сьвяткаваць!

КАМЕНТАРЫ: