Калі я б застаўся з табой
5695 / 2
04.11.2016

Akute прысьвяцілі песьню ўкраінцам, якія змагаюцца за свабоду (аўдыё)

У дзень жывой прэзэнтацыі альбому «Płastyka» ў Менску гурт Akute прадстаўляе ў межах чарту на Tuzin.fm песьню «Калі б я застаўся з табой» — галоўны гіт з новае плыты.

Першапачаткова «Калі б я застаўся з табой» была павольней за цяперашнюю вэрсію ў чатыры разы. Музыкі паказалі яе ў акустыку яшчэ пры канцы мінулага году — выйшла лірычна і сумна. «Музыку напісалі дома на каленцы пад акустыку, яна атрымалася такой мэлянхалічнай, але нам здалося, што пасыл павінен быць іншым», — распавядае Станіслаў Мытнік. «Усё зьмяніў басовы рыф, пасьля яго песьня зайграла іншымі фарбамі і стала больш баявой. Такім чынам мы вырашылі падкрэсьліць хутчэй нейкую бадзёрасьць, каб надаць сілы, веры ў перамогу дабра, каб разьвеяць гэты сум», — тлумачыць бас-гітарыст гурта Раман Жыгараў. Рома і Стас прысьвяцілі гэты твор падзеям ва Ўкраіне і ў прыватнасьці «ўсім сваім шматлікім сябрам, якія змагаюцца за сваю свабоду».

На віцебскай прэзэнтацыі альбому 22 кастрычніка апэратар Антон Якаўлеў зьняў музычнае відэа на гэтую песьню. Падчас канцэрту ў Менску 4 лістапада Akute плянуе зьняць відэа на яшчэ адну песьню з новага дыску. Цяпер ідзе тур у падтрымку альбому «Płastyka». Акрамя беларускіх гарадоў канцэрты маюць прайсьці таксама ва Ўкраіне, Расеі, Польшчы.

На загалоўным фота: Стас Мытнік падчас выступу Akute ў Кіеве, 10 ліпеня 2016, фота Pandora Writter

AkuteКалі б я застаўся з табой (музыка Рамана Жыгарава і Стаса Мытніка, словы Рамана Жыгарава).

Tuzin.fm

Калі б я застаўся з табой

Калі за мной прыйдуць

Калі цябе паклічуць зь цемры

Не пужайся і зьбірайся ў паход

За намі гарады спалёнае пустэчы

І чакае каецца растоплены лёд

 

Калі б я застаўся з табой

Сьвет, што палыхае вайной

Калі б ты застаўся жывым

Назаўсёды стаў маладым

 

Напасярод зімы, насуперак аблавы

Так заные скронь і тае сьнег на сьлядох

Трымай маёй крывавай лапы

Нас чакае (кае) каецца іншая вышыня

КАМЕНТАРЫ:

  • Nina Olegova
    Nina Olegova / адказаць
    23.02.2017 / 16:17

    Акуте - вы меня очень привлекли!! мне очень нравится ваше творчество. супер )

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    26.02.2017 / 22:01

    Сачыце за нашымі чартамі, спадзяемся яшчэ нямала зробіце адкрыцьцяў!)

  • КАМЕНТАВАЦЬ