Ў
1319 / 0
01.02.2017

Minsk Rock Squad: «Наш стайл — забойны мікс культур: Купала, Пушкін, Тупак Шакур!» (аўдыё)

Менскі рок-гурт заяўляе пра сябе іранічным трэкам «Ў», у якім просіць не шукаць асаблівага сэнсу.

«Галоўная ідэя нашага твора ў тым, што ніякай ідэі няма. Мы не гуляемся з ідэнтычнасьцю, тутэйшасьцю. Вакол і так зашмат усялякіх сэнсаў, большасьць зь якіх рэдкае лайно. Таму нам было вельмі важна захаваць гэтае выказваньне ў чыстым выглядзе», — гэтак прадставіў парталу Tuzin.fm свой трэк «Ў» лідэр гурту Minsk Rock Squad Мікола Андрэеў. Для яго гэта першы вопыт напісаньня песьні па-беларуску, таму ў тэксьце прысутнічае непрыхаваная іронія — «над культам непазнанай беларускасьці і стэрэатыпамі рок-сцэны», кажа аўтар.

Minsk Rock Squad паўстаў летась у выпадку рэфармаваньня гурту «Вечерний Минск». Хлопцы запісалі дэма «Fuck On, куды якраз і ўваходзіць песьня «Ў». Цяпер яны працуюць над новым альбомам, а паралельна маюць намер даваць міні-канцэрты ў гэтай жа студыі для ўсіх ахвочых, каб належна падрыхтавацца да свайго першага публічнага выступу. Сачыць за навінамі Minsk Rock Squad можна праз УК і FB.

Песьня «Ў» возьме ўдзел у аўдыёчарце на Tuzin.fm з 8-га туру.

Minsk Rock Squad — Ў (музыка гурту, словы МС Kolya). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

 

Tuzin.fm

Наш стайл забойны мікс культур:
Купала, Пушкін, Тупак Шакур.
Геаграфія канцаў, калі едзем у тур:
Полацк, Нью-Ерк,
Байканур!

Наш мэсэдж б’ем рыфмай па яйках!
Шануем харэй, паважаем хайку
Мае панчы ірвуць на дзеўках майкі
Adidas, Reebok, Puma i Nike.

Далей будзе пякельна, рыхтуй вушы
Адкінь смутак, адкрый душу.
У канцы верша папярэдзіць мушу —
Зараз пачнецца сапраўднае ушу!

Хэйтэры скажуць занадта лайтова,
Смактункі заплачуць
занадта жорстка,
Але наш адказ
думка простая:
Трэк не для тых, у каго Ў кароткае!

Ў кароткае,
Ў кароткае,
Адрывайся зараз, жыц
ьце кароткае!

Ў кароткае,
Ў кароткае,
Камон з намі, жыц
ьце кароткае!

Гэты трэк я чытаю па-беларуску,
Замест моднага трэпу раблю олд-скул.
Рухайся з намі —
ня станеш тлустым,
А працяглась
ць зычных — гэта справа густу.

Кожны з нас на сваім месцы,
Пад апраткай адныя і ты я ж сэрцы,
Мы вырабляем драйву кіляг
эрцы,
Адным словам — жорст
ка крутыя перцы!

Было прыемна з вамі павітацца,
Да раніцы будзем разам тусавацца
На маім смартфоне натыфікацыя —
 Безь дзесяці хвілін адрывацца!

Ў кароткае,
Ў кароткае,
Адрывайся зараз —
жыцьцё кароткае!

Ў кароткае,
Ў кароткае,
Камон з намі —
жыцьцё кароткае!