Крок уперад
8064 / 0
30.11.2017

Akute. Крок, які асэнсоваўся два гады (аўдыё+відэа)

У зімовым туры аўдыёчарту на TuzinFM, у якім бяруць удзел абраныя запісы з праграмы Belsat Music Live, гурт Akute прэзэнтуе песьню «Крок уперад», якая дагэтуль выконвалася выключна на сяброўскіх вечарынах.

«Крок уперад» была напісаная ў той момант, калі ўжо выйшаў альбом «Reaĺnaść i sny» і толькі фармаваўся наступны альбом каманды «Płastyka». «Я яе выконваў выключна на сяброўскіх папойках, — кажа аўтар кампазыцыі Раман Жыгараў. — Спатрэбіўся пэўны час каб яна аформілася ў паўнавартасны трэк і дзякуючы Стасу гэта было зроблена шыкоўна». Па выніку песьня была запісаная для чацьвертага нумарнога альбому магілёўскай каманды і цяпер безь яе не абыходзіцца ніводны выступ каманды.

У зімовым чарце на TuzinFM прадстаўлены жывы запіс гэтай кампазыцыі, зроблены ў студыі праграмы Belsat Music Live. Цалкам выданьне можна паглядзець тут.

Akute — Крок уперад (музыка Станіслава Мытніка і Рамана Жыгарава, словы Рамана Жыгарава) 

TuzinFM

Крок уперад крок уперад
Два назад
Жыцьцё на тармазах
У прадугледжаны момант
У вачах бы сьвятло тваіх словаў

Разрэджаны час разрэджаны час
Нас вяртае вяртае назад
Я мушу застацца з табой
Я мушу прайсьці гэты шлях
Сусьветны пажар сусьветны пажар
Позірк твой нібы лёд
Я мушу застацца з табой

Крок уперад крок уперад
Два назад
Усё не прадказаць
Холад
У вачах ператвораны ў словы

Разрэджаны час разрэджаны час
Нас вяртае вяртае назад
Я мушу застацца з табой
Я мушу прайсьці гэты шлях
Сусьветны пажар сусьветны пажар
Позірк твой нібы лёд
Я мушу застацца з табой

Разрэджаны час упарта гартае
Гартае старонкі назад
Я мушу застацца з табой
Я мушу прайсьці гэты шлях
Сусьветны пажар сусьветны пажар
Позірк твой нібы лёд
Я мушу застацца з табой