Не пакідай
4407 / 0
01.12.2017

Naviband. Застанемся ўдвох, пакінуўшы ўвесь натоўп (аўдыё+відэа)

У зімовым туры на TuzinFM Naviband прэзэнтуе жывы запіс песьні «Не пакідай», зроблены ў студыі Belsat Music Live.

Студыйная вэрсія «Не пакідай» упрыгожыла трэці альбом каманды Арцёма Лук’яненкі і Ксеніі Жук. Ужывую Naviband сыграў яе на здымках праграмы Belsat Music Live. «У ёй пяецца пра жаданьне захаваць усё самае лепшае паміж лірычнымі героямі, — кажа Арцём. — Ён і яна расказваюць свае перажываньні, свой смутак, але ў кожнага застаецца надзея, якая дае магчымасьць казаць: не пакідай мяне».

Глядзець цалкам выданьне Belsat Music Live з удзелам Naviband

У сьнежні Naviband прэзэнтуе свой новы альбом «Адной дарогай» разам з кліпам на песьню «А дзе жывеш ты» ды зьбіраецца ў тур па Беларусі ў падтрымку рэлізу. Квіткі на канцэрты ў Сьветлагорску, Берасьці і менскім Prime Hall ужо ў продажы. Падрабязнасьці — у афіцыйнай суполцы гурту.

Naviband — Не пакідайузыка і словы Арцёма Лук’яненкі)

TuzinFM

Наперадзе яшчэ гісторыі, мары

Насуперак усяму ў думках трымаю

Навокал успамін зазьзяе прастора

Адценьне маёй душы бясконцае мора


Колькі дзён?

Колькі дзён мы нібыта камэты?

Колькі дзён?

Колькі дзён да канца будзем верыць?


І я адзін і ты адна

І нам з табой адны сумненьні

І гэта быццам бы вясна

Але на сэрцы толькі цені

Я як ніколі за табой

Адшукай мяне ў цемры

Не пакідай мяне


Застанемся ўдвох, далёка ня трэба

Пакінуўшы ўвесь натоўп, і не пасьпеем 


Колькі дзён?

Колькі дзён мы нібыта камэты?

Колькі дзён?

Колькі дзён да канца будзем верыць?


І я адзін і ты адна

У нам з табой адны сумненьні

І гэта быццам бы вясна

Але на сэрцы толькі цені

Я як ніколі за табой

Адшукай мяне ў цемры

Не пакідай мяне