Новае кіно
8837 / 0
15.12.2017

Разважлівасьць і запал. Новая песьня ад Uzari (аўдыё+відэа)

Cьпявак Юзары прэзэнтуе ў зімовым туры аўдыёчарту на TuzinFM твор «Новае кіно» ў жывым выкананьні, запісаны падчас выступу ў праграме Belsat Music Live.

Песьня «Новае кіно» працягвае беларускамоўную лінію ў творчасьці праекту Uzari. Ён дэбютаваў з аўтарскім трэкам «Мора», які летась быў лідэрам на TuzinFM, працягнуў сынглам «Супрацьлеглыя». «Новае кіно» таксама напісаная ў суаўтарстве зь Мікітам Найдзёнавым. «Яна пра смак да жыцьця і пра тое, як сутыкаюцца два сусьветы. Адзін зь іх да краёў поўніцца запалам, а на другім баку паказваюць зусім іншае кіно, пра сумневы. Але саюз дзьвюх стыхіяў урэшце прыводзіць да ідэальнага балянсу, бо запал ёсьць рухавіком, а разважлівасьць ёсьць той сілай, якая ўтрымлівае адносіны і не дае ім перагарэць», — гэтак прадстаўляе свой трэк Юзары слухачам TuzinFM.

Глядзець поўнае выданьне Belsat Music Live з Uzari

Агулам жа ў Юзары сфармавалася ўжо цэлая беларускамоўная праграма з жывым складам. Яшчэ адзін свой гіт «Я выдумляю» музыка нядаўна сыграў у маскоўскім спорткомплексе «Алімпійскі» на Synergy Global Forum перад 20 тысячамі гледачоў. Сьпявак абяцае і надалей зьдзіўляць ды радаваць слухачоў новымі трэкамі па-беларуску. Сачыць за навінамі праекту можна праз афіцыйную суполку.

Uzari — Новае кіно (музыка Юрыя Наўроцкага, словы Мікіты Найдзёнава)

TuzinFM

Беспамылкова пазнала мяне сярод.

Потым сто варыянтаў знаходзiла не сысьцi.

I непадобнае падобным станавілася з табой знарок,

Мела сэнс, рок-н-рол i мяняла ўсё ў жыцьцi.

 

Можа быць, гэта ўсё кiно

Можа быць, гэта ўсё вiно

 

Я пянеў ад цябе i губляў раўнавагу зноў,

Адгарэў, нарадзіўся, калі далiчыў да ста.

Табе ня дваццаць, i застацца маю шанцы, каб сказаць адно:

Мне такой не знайсьці, i я б нават шукаць ня стаў.

 

Можа быць, гэта ўсё кiно

Можа быць, гэта ўсё вiно