8779 / 0
16.12.2017

Irdorath. Майстэрства ня бачыць будзённасьці

У сваім трэцім студыйным альбоме гурт Irdorath, які быў выдадзены на нямецкім лэйбле Foxy Records, паказвае дзікі бок сваёй творчасьці.

Са словаў стваральнікаў Irdorath, у альбоме пад назваю «Wild» яны адмовіліся ад пэўных умоўнасьцяў і межаў, якія так ці інакш іх стрымлівалі цягам сямі гадоў існаваньня каманды ды далі поўную волю сваёй дзікай сутнасьці. Музыкі кажуць, што яны цалкам абстрагаваліся ад шэрых будняў ды натхняліся энэргетыкай беларускай прыроды. Гэта безумоўна адбілася на стылістыцы і тэматыцы альбому.

У «Wild» увайшло 11 аўтарскіх кампазыцыяў. Пяць зь іх на беларускай мове (адна зь іх народная — «Kupala na Ivana», на якую зьнялі відэа), тры па-ангельску, адзін на латыні (кліп на яе) і два інструмэнтальныя трэкі. За запіс, зьвядзеньне і майстарынг адказваў бубнач гурту Антон Шніп, які выступіў саўндпрадусарам альбому. Выдалі альбом у кастрычніку 2017 году на нямецкім лэйбле Foxy Records. У падтрымку рэлізу музыкі далі некалькі канцэртаў у Нямеччыне, у тым ліку на Wacken Open Air, буйным эўрапейскім мэтал-фэсьце.

Digital-вэрсію альбому можна набыць на iTunes і GooglePlay. CD-вэрсію можна замовіць праз Amazon.de ці наўпрост у гурта праз мэйл irdorath.folk.band@gmail.com (у межах Беларусі).

TuzinFM

Тэгi: