Госьці
1584 / 1
30.10.2018

Apple Tea з Вольскім зрабілі з «Гасьцей» сонечнае лаціна (аўдыё/відэа)

У джазавым туры на TuzinFM возьме ўдзел адмысловая вэрсія гіта «Госьці» праекту Лявона Вольскага «Крамбамбуля» ў апрацоўцы гурта Apple Tea.

Сёлета «Госьці» адзначылі юбілей — песьня зьявілася на сьвет 15 гадоў таму. Лявон Вольскі прыгадвае, што стварыў яе для альбому «Каралі раёну» гурта «Крамбамбуля», але стаўкі канкрэтна на гэты твор не рабіў. Ды зь Сяргеем Міхалком менавіта «Гасьцей» не меркавалася выконваць першапачаткова. Але лідэр «Ляпісаў» пачуўшы дэмку зазначыў, што гэта ёсьць 100-адсоткавы гіт, таму Лявон зь Сяргеем выканалі яе дуэтам, а пазыцыю «Гасьцей» умацаваў кліп Мацея Сабурава і Аляксея Хацкевіча. Песьня займела шалёную папулярнасьць, уявіць безь яе канцэрт «Крамбамбулі» проста немагчыма.

Менавіта «Гасьцей» Лявон Вольскі абраў для выкананьня разам з гуртом  Apple Tea для навагодняга тэлешоў-2018 на тэлеканале «Белсат» у стылі джаз. Такую досыць нязвыклую апрацоўку выканаўца прыняў і экспэрымэнт прызнаў удалым. «Па-шчырасьці, мне болей падабаецца рэфрэн — гэткае сонечнае лаціна. Падаецца, болей пасуе да песьні за крыху задуменны ўступ. Але сьпявалася выдатна пад усю новую апрацоўку», — зазначыў Лявон. Песьня возьме ўдзел у зімовы туры аўдыёчарту на TuzinFM.

Лявон Вольскі feat. Apple Tea — Госьці (музыка і словы Лявона Вольскага). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

TuzinFM

Панаехала гасьцей з іншаземных абласьцей

Не няправільна гасьцёў з іншаземных абласьцёў

Вось прыехалі ўсе: містэр, пані, гэр, місье

Сі сіньёра і мадам, прахадзіце гаспада

Вось прыехалі яны і паненкі і паны

У край суворы катаклізмаў са сваіх капіталізмаў

 

Госьці, госьці, госьці

Хтосьці ёсьць няма кагосьці

Госьці, госьці, госьці

Хтосьці з кімсьці дзесьці штосьці

Дзесьці штосьці

 

Павялі тады мужчынаў мы ў музэй вайны айчыннай

Павялі тады жанчынаў мы на каву капучына

Усе па-рознаму балбочуць капучыну піць ня хочуць

А з музэю госьці ўпотай зьнесьлі пару кулямётаў

Кажуць гэта нам карысна ў змаганьні з глябалізмам

А яшчэ карысна нам самагонкі па сто грам

 

Госьці, госьці, госьці

Хтосьці ёсьць няма кагосьці

Госьці, госьці, госьці

Хтосьці з кімсьці дзесьці штосьці

Дзесьці штосьці

 

Любяць госьці самагонку маюць густ даволі тонкі

Бо тэкіла, ром і віскі гэта ўсё па-глабалісцку

Вось разьвітвацца ўжо час, што ж чакайце ў госьці нас

І рыхтуйце там свае куантро і драмбуйе

 

Госьці, госьці, госьці

Хтосьці ёсьць няма кагосьці

Госьці, госьці, госьці

Хтосьці з кімсьці дзесьці штосьці

Дзесьці штосьці

КАМЕНТАРЫ:

  • Леонид Нарушевич
    Леонид Нарушевич / адказаць
    01.11.2018 / 20:26

    голос торчит над фонерой
    можно слегка притопить
    как и с хоменкой

  • КАМЕНТАВАЦЬ