Увольте
1032 / 0
05.11.2018

Стыльскі ў джазе: «Кайф неверагодны!» (аўдыё/відэа)

У джазавым туры на TuzinFM возьме ўдзел адмысловая вэрсія песьні «Увольте» лідэра «Дай дарогу!» Юрыя Стыльскага ў апрацоўцы гурта Apple Tea.

«Увольте» – адна з самых моцных песень «Дай дарогу!» апошняга часу. Сьпярша яна пабачыла сьвет у акустыцы, пасьля ў электрычнасьці, а на новы 2018 год загучала ў нечаканай інтэрпрэтацыі. Лідэр каманды Юры Стыльскі кажа, што ўпершыню ў сваім жыцьці сутыкнуўся з джазам: «Гэта музыка, якая песьціць слых, але адна справа слухаць яе з прыймача, а другая раптоўна стаць часткаю жывога джазавага нумару. Кайф неверагодны быць на адной сцэне з музыкамі з Apple Tea. З радасьцю выканаў бы яшчэ нешта разам зь імі!».

«Прысьвячаю гэтую песьню найперш усім студэнтам, якія знаходзяцца на адпрацоўцы ды наогул усім тым, каму карціць знайсьці выйсьце са змрочных будняў ды адарвацца і адпачыць», – кажа Юры.

Песьня «Увольте» удзельнічае ў чарце на TuzinFM, які прысьвечаны джазаваму праекту «10 год прыгод».

Юры Стыльскі feat. Apple Tea – Увольте (музыка і словы Юрыя Стыльскага).

TuzinFM

Не бывал я на море на синем,

никогда не видал океан.

У костра не сидел на дрейфующей льдине

и на льдах Антарктиды не спал

Не гулял я по тропикам жарким

и ногами бамбук не топтал.

Не нырял с аквалангом на дно океана

и жемчужины не доставал.

 

Увольте с работы без отработки меня.

На карте есть место и я улетаю туда.

Пока, пока, всем пока.

 

Не касался полотен Гогена,

разводные мосты не видал.

Колизей и Аврора, Луара и Вена

я магнитики не покупал.

 

До Тересполя три километра,

до Варшавы четыре часа.

На работе и дома бетонная клетка

и кредитов ещё навека

 

Увольте с работы без отработки меня.

На карте есть место и я улетаю туда.

Пока, пока, всем пока.

Билет на руках у меня.