Маё сонца
585 / 0
28.11.2018

«Маё сонца» зноў узышло! (аўдыё/відэа)

Славуты гіт гурта J:Морс нарадзіўся ў чацьвёрты раз! Цяпер у джазавай вэрсіі.

«Маё сонца» упрыгожыла адзіны цалкам беларуска­моўны дыск гурта Ўладзімера Пугача «Адлегласьць». І гэта было яе другое жыцьцё. За два гады да гэтага яна выходзіла ў расейскамоўнай вэрсіі на альбоме «Апрель» (2006). У 2009 годзе на «Тузіне» пераможа акустычная лайв-вэрсія беларускага «Майго сонца». І вось на Новы 2018 год яна перарадзілася фактычна ў чацьвёрты раз, калі загучала ў джаз-апрацоўцы гурта Apple Tea.

«У чарговы раз пераканаўся, што любая песьня – вельмі крохкая канструкцыя. З дапамогай аранжыроўкі яе можна як забіць, так і даць ёй новае жыцьцё, перасадзіць у новы сад, даўшы нечаканае гучаньне. Як і адбылося ў гэтым выпадку, за што дзякую Apple Tea. Атрымалася выдатна!», – зазначыў Уладзімер Пугач з нагоды прэзэнтацыі джазавага «Майго сонца» у адмысловы туры на TuzinFM.

Уладзімер Пугач feat. Apple Tea – Маё сонца (музыка Рамана Арлова, словы Ўладзімера Пугача і Рамана Арлова)

TuzinFM

Прабач, каханая, наўрад ці я

Змагу цябе зьдзівіць

Мы маем цьвёрдыя характары

Даводзіцца плаціць

Усё гэта стомаю тлумачыцца

Змываецца вадой

Глядзі, правайдэры змагаюцца

За права быць з табой

І зрэшты...

 

Знаёмся, гэта маё Сонца

Знаёмся, гэта маё Сонца

 

Мы прачынаемся і сьнедаем

І дзень бярэ разьбег

Мы абдымаемся і ведаем

Што хутка пойдзе сьнег

Знаёмы горад зьнікне ў акне

І зьменіцца настрой

Я спадзяюся ты ня сьнішся мне

Бо я жыву табой

І зрэшты...

 

Знаёмся, гэта маё Сонца

Знаёмся, гэта маё Сонца