Гісторыя майго жыцьця
331 / 0
05.12.2018

Гісторыя, якой ганарацца Naviband (аўдыё/відэа)

У адмысловым туры на TuzinFM бярэ ўдзел джазавая вэрсія песьні «Гісторыя майго жыцьця», якую Naviband выканалі разам з гуртом Apple Tea для навагодняга шоў «10 год прыгод» тэлеканалу «Белсат».

З гэтай песьняй зьвязаны адзін з яскравых момантаў у жыцьці Арцёма Лук’яненкі і Ксеніі Жукудзел у конкурсе «Эўравізія-2017». Дзякуючы Naviband на ім упершыню прагучала са сцэне беларуская мова. Сама песьня мае некалькі сэнсавых пластоў. «Яна пра гісторыю, якую можа мець кожны з нас. Яна нас усіх яшчэ чакае. У гэтым творы мы хочам перадаць сваё імкненьне да сьветлага боку чалавека, а таксама падкрэсьліць прыгожасьць нашай краіны і людзей, якія ў ёй жывуць», — кажа Арцём, аўтар музыкі і словаў да «Гісторыі майго жыцьця». У новы 2018 год гэтая песьня прагучала ў новым варыянце.

Музыкі з вялікім інтарэсам паставіліся да прапановы паўдзельнічаць у навагоднім тэлешоў на тэлеканале «Белсат» ды зрабіць джазавую вэрсію сваёй песьні разам з гуртом Apple Tea. «Мы заўжды адкрытыя да экспэрымэнтаў, любі джаз  і вельмі паважаем музыкаў, зь якімі працавалі, таму нам было за гонар узяць удзел у гэтым праекце. Вынік атрымаўся надзвычай цудоўны!», – кажа Арцём.

Джазавая вэрсія песьні «Гісторыя майго жыцьця» бярэ ўдзел у адмысловым туры на TuzinFM.

Naviband feat. Apple Tea – Гісторыя майго жыцьця (музыка і словы Арцёма Лук’яненкі).

TuzinFM

Колькі дзён, колькі спатканьняў

Новыя вобразы і гарады

Шэраг падзей, нас пакідае

У сэрцы трымаем

Ідзем далей

 

Гісторыя майго жыцьця

Будзе сьвяціць яшчэ ярчэй

У нашай крыві сонца зайграе

Уся прыгажосьць Тваіх вачэй

 

Дзе будзеш ты – я адшукаю

Яркія моманты знойдзем хутчэй

Сёньняшні дзень, стане пачаткам

Новых жаданьняў, лепшых ідэй

 

Гісторыя майго жыцьця

Будзе сьвяціць яшчэ ярчэй

У нашай крыві сонца зайграе

Уся прыгажосьць Тваіх вачэй