Паміж небам і зямлёй
1311 / 0
25.01.2019

Camerata. Асаблівы погляд на Сьвет (аўдыё/відэа)

У аўдыёчарце на TuzinFM бярэ ўдзел жывая вэрсія кампазыцыі «Паміж небам і зямлёй» гурту «Камэрата», у якой музыкі выказваюць свой погляд на ўладкаваньне Сьвету. Цікава, што пры ўсёй грандыёзнасьці задумы і музычнай складанасьці твору, у ім ня выкарыстана аніводнага слова і аніводнага інструмэнту.

Менавіта гэтая кампазыцыя дала назву фантастычнаму альбому «Камэраты». А напісала гэты міталягічна-касмаганічны твор нязьменная ўдзельніца гурта Вольга Вераб’ёва. Яна тлумачыць: «Гэтая кампазыцыя адлюстроўвае наш сучасны погляд на стварэньне Сьвету. Кожны мае сваё, асаблівае бачаньне таго, як гэты Сьвет уладкаваны, усяго таго, што нас атачае і пра сваё далучэньне да ўсяго Сусьвету. І такое нашае бачаньне тут і цяпер». Варта зазначыць, што традыцыйна музыкі ў запісе не скарысталі ніводнага інструмэнту, толькі свае галасы. З дапамогай якіх і распавялі цэлую гісторыю.

Глядзець цалкам #BML з «Камэратай»  

У студыі праграмы Belsat Music Live музыкі выканалі яе ў актуальным на сёньня складзе, які зьмяніўся ад часу студыйнага запісу. За навінамі гурта можна сачыць праз афіцыйную суполку.

Camerata — Памiж небам і зямлёй (музыка Вольгі Вераб’ёвай)

TuzinFM