Скачы пад дажджом
522 / 0
05.02.2019

«Скачы пад дажджом». Беларускамоўны сынгл ад Stokes (прэм’ера)

У вясновым туры гіт-параду гурт Stokes прэзэнтуе свой новы трэк «Пад дажджом», запісаны праз 10 гадоў пасьля іх беларускамоўнага дэбюту, што адбыўся ў праекце «Тузін.Перазагрузка».

Новы сынгл ад «стоксаў» – вынік супрацы з расейскім саўндпрадусарам Андрэем Чорным (праект «Фабрыка зорак», Дзіма Білан ды інш.). Першапачаткова песьня была напісаная па-расейску, але музыкі вырашылі зьвярнуцца па адаптацыю і беларускі пераклад да Глеба Лабадзенкі. Глеб пераклаў некалі для гурта іх першую беларускамоўную кампазыцыю «Пад купалам нябёс» для праекту «Тузін.Перазагрузка», які ладзіў TuzinFM разам з кампаніяй «Будзьма беларусамі!».   

«У нас даўно была думка зноў зьвярнуцца да беларускай мовы, пагатоў частку часу мы жывем у Менску (гурт зьявіўся ў Наваполацку, а з 2006 году пераехаў настала працаваць у Маскву, – заўвага ТГ), так што атмасфэра сталіцы яшчэ болей нас натхніла. Нам хацелася як мага больш трапна паказаць энэргетыку нашай краіны. І найлепей гэта зрабіць на беларускай мове», – кажа лідэр каманды Аляксей Стокс.

Сёлета Stokes спаўняецца 22 гады. Музыкі з гэтай нагоды здымаюць фільм пра сваю гісторыю і рыхтуюць яшчэ сюрпрызы для сваіх прыхільнікаў. Сачыць за навінамі каманды можна праз афіцыйныя суполкі Укантакце і Facebook.

Stokes – Пад дажджом (музыка і словы Аляксея Стокса, беларускі тэкст Глеба Лабадзенкі).     

TuzinFM    

...пакіну я адзеньне i буду так, як ёсьць...

...i кайфам i спадзевам пральецца прыгажосьць...

    мой дождж...  мой дождж...

 

...і мора па калена, каханьне хваляй бье...

...i запаўняе сцэну, забыцца не дае

    мой дождж... мой дождж...

 

...зьлятаю я з катушак, i першая струна

   прыадчыняе душы...мы хутка ўсе даткнемся дна...

                                      дакранемся дна...

 

...распаўся цуд раптоўна, i  гора - не бяда...

...тым часам безумоўна

              усё забярэ з сабой вада...

                              забярэ вада...

 

...калi мы сыходзiм па плынi...

                   ...калi нам адказвае гром...

 

...скачы пад дажджом...  скачы пад дажджом...

 

...сюжэты на тэлеэкранах,

           у дамах безь цяпла  i бяз мэты...

...а ў нашых няспраўджаных планах --

                               яшчэ адно вольнае  лета...

 

...калi мы сыходзім па плыні...

                    ...калi нам адказвае гром...

...iмгненьне няўлоўнае спынiм пад гэтым дажджом...

 

                     ... скачы пад дажджом...