Тацяна
6860 / 0
19.03.2014

ZnaROCK&Вожык: Тацянін дзень (аўдыё)

Рэпэр Вожык і гурт ZnaROCK прадстаўляюць у чарце на Tuzin.fm cваю супольную песьню «Тацяна», прысьвечаную ня толькі ўсім дзяўчынам з гэтым імём, але і ўсім дзяўчынам у прынцыпе.

Вожык і музыкі з гурта ZnaROCK пазнаёміліся пару гадоў таму на адной з імпрэзаў, што праводзіла «Арт-сядзіба». Кантакт між сабой падтрымлівалі, а пры канцы мінулага году Вожык прапанаваў разам зрабіць яго песьню «Тацяна». «Мы вельмі хутка паразумеліся наконт таго, як усё павінна выглядаць, таму справа пайшла вельмі хутка, — распавядае лідэр ZnaROCK Яўген Сокалаў. — Складана пакуль сказаць, ці будзем яшчэ нешта рабіць разам у будучыні. На мой погляд, вельмі імаверна, прынамсі агульныя выступы будуць дакладна. Але адно дакладна: мы ўсе засталіся задаволеныя супрацай».

Вожык распавядае, што яго натхніла на напісаньне гэтага трэку дзявочая прыгажосьць: «У Беларусі шмат прыгожых дзяўчат. Мы ў гэтым пляне перадавая краіна Эўропы. У кожнага свая Тацяна, таму не забараняецца імя ў прыпеве зьмяняць на якое заўгодна іншае. Песьня мажліва не адбылася б, каб не спантанны лайв пад гітару у Сяньне на возеры. Пасьля гэтага я і вырашыў зьвярнуцца да сваіх сяброў з ZnaROCK».

«Тацяна» ўвайшла ў супольны сынгл музыкаў «Авітанаміноз», у які ўключана таксама песьня «Красавік».

Tuzin.fm, фота Юліі Катаржынскай

ZnaROCK&Вожык — Тацяна (музыка: Вожык і ZnaROCK, словы: Вожык). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

 

Ты ведаеш я хутка палячу, ну а як ты?

Мы забралі галоўныя ролі ў нашым спэктаклі.

І ты ведаеш на што я здольны.

Гэта заблякавана, але ты скрала паролі.

 

Я запрашаю ў палёт у высокія высі.

Будзем там я і ты, а ня вы зь ім.

Усе дзівяцца на тое што мы сабралі.

Дасканалы мэханізм, а мы дэталі.

 

Гітарыст п’яны і ня ў ноты ён грае, 

але нам не істотна, ці праўда, Таня?

Я зранку правяду цябе да твае кватэры

Мы ня ведаем меры да-да-да.

 

Ты кажаш я вар'ят? Гэта я!

Але ты мая адзіная.

Ты пасялілася нахабна ў маіх песьнях.

Яны-та нешта кажуць? Ня мае сэнсу.

 

Пр:

Уся прырода дзівіцца табой я таксама,

Хоць харакар твой — вострае лязо

У сьвеце няма лепш за цябе Тацяна

І ня трэба сумных позіркаў і слоў

 

Раніцою мы ладзім шпацыр па аблоках.

Не запавольвай за мной ляці

Людзі ўглядаюцца ў нас седзячы ля вокнаў,

але гэта толькі наш з табой парадзі

 

У сьвеце парадыгм ёсьць пара нас

І ты сюды ня лезь, разумееш? Так?

У чэхаў ёсьць Гавал у мяне ты

Заваёўніца як хан Батый

 

Словы сьцерпіць папера

Буду з табой дзікім зьверам

І ты сядзіш ля мяне ў рваных кедах

Што б там хто ні казаў з табой «зэба»

 

Амур аказаўся файным лучнікам.

Пра такое ня пішуць у падручніках,

Але цябе мне пільнаваць? Гары яно гарам!

Хачу быць тваім жаўнерам, а не жандарам.

Тэгi: