Птушка
4785 / 1
10.06.2014

Hurma. Born in the BSSR (аўдыё)

Гурт Hurma ўваходзіць у гіт-парад на Tuzin.fm з сваёй новай песьняй «Птушка» — бадай, што першым творы ў сваім рэпэртуары, дзе пяецца не пра каханьне.

«Птушку» музыкі прадставілі публіцы пры канцы траўня асобным сынглам ды зладзілі з нагоды яго выхаду вялікі сольны канцэрт. Песьня сапраўды вылучаецца сярод астатніх. Яе аўтар Мікіта Найдзёнаў кажа, што «Птушка» чакала свайго палёту яшчэ з восені: «Але тады мы не былі напэўна гатовыя да таго, каб паказаць песьню не пра каханьне. Усё думалі: ці зойдзе? А выйшла так, што зайшла, бо трапіла акурат у той час, калі шмат якія студэнты зьбіраліся ірвануць у ЗША. Хоць не скажу, што песьня наўпрост пра гэта».

Якраз па выхадзе «Птушкі» Мікіта прызнаўся, што хоча займацца музыкай масавай, каб яе круцілі па радыё і тэлевізіі і яна карысталася попытам у сеціве. «Сьвядома не іду на высокааплачвальную працу, каб аддаваць увесь час музыцы. Таму і задачу стаўлю — зрабіць масавы прадукт, які б людзі слухалі, каб падпявалі і хадзілі на канцэрты. Пры гэтым пэўны, што масавая музыка можа быць прыгожая і стылёвай, гэта магчыма сумясьціць», — заявіў Мікіта падчас прэм’еры песьні на сайце «Онлайнэру».

Дарэчы, Мікіта і сам падумвае над тым, каб «адляцець у Штаты». Але не назаўжды. Сваю будучыню ён зьвязвае з нашай краінай.

Tuzin.fm

HurmaПтушка (музыка і словы Мікіты Найдзёнава). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Мы верылі, думалі, марылі, што гэта з намі ня будзе.

І тое, што мелі, валодалі чым, аддавалі на кон.

А што будзе з намі, на яве і снамі, як мы тыя людзі,

Якія ў фатэлях, ва ўтульных гатэлях жавалі попкорн.

А што мы рабілі, калі мы любілі, калі мы гублялі?

І дыхалі розным паветрам, пускалі па ветру душу.

Калі мы з жалеза і сталі, то кім жа мы былі і сталі?

Магчыма калісьці па восеньскім лісьці я ўсё напішу.

 

За вокнамі сьвет вонкавы

Дай волі мне, дай!

 

«Гэта ты, гэта ты, гэта ты вінаваты» —

Я пачую ўсьлед, як папрок ці камень.

Пералётная птушка зьлятае ў Штаты з бацькоўскае хаты.

Што мне даць ёй за ту разьвітальную песьню ўзамен?

 

А колькі мы мелі з табою, казалі хоць крыкам ці шэптам?

І колькі ў нас засталося краін ці хаця б гарадоў?

Навошта мы тое, што маем і любім, руйнуем дашчэнту?

І сыходзім, не знаходзячы сьлядоў.

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ: