Kaltherzig

Kaltherzig

Праект заснаваны Аляксандрам Крупам у 2007 (да 2010 пад назвай Kalt). Грае ў стылістыцы сынты-готыка. Мае альбом "The First Cold" (2011), выдадзены ў Нямеччыне. Супрацоўнічалі з польскімі, швэдзкімі, літоўскімі музыкамі. Разам зь нямецкім гуртом Rebentisch выдалі сумесны трэк "Junkie" на беларускай мове. Пры канцы 2014 пасьля выданьня другога альбому "Greatest Love Songs Vol. 777" абвесьцілі пра спыненьне дзейнасьці.
3697 / 0
10.03.2014
Rebentisch&Kaltherzig: «Мы запісалі песьню, ад якой мурашы па скуры» (cусьветная прэм’ера)

Rebentisch&Kaltherzig: «Мы запісалі песьню, ад якой мурашы па скуры» (cусьветная прэм’ера)

Свэн Рэбэнтыш зь нямецкага поп-вэйв праекту Rebentisch і лідэр беларускага готык-гурту Kaltherzig Аляксандар Круп прадставілі наведнікам Tuzin.fm плён сваёй сумеснай працы — беларускамоўны трэк «Junkie», што выйдзе на новай плыце немцаў.