Закон Гука

Закон Гука

Менскі гурт заснавалі пры канцы 2015 году былыя ўдзельнікі каманды «Мёртвый сезон» Лёкса Кузьмін (гітара, вакал) і Зьмiцер Кандраценка (бубны). Стыль свой вызначаюць, як рамантычны пост-панк. Сьпяваць вырашылі па-беларуску. У 2016 годзе сталі паўфіналістамі конкурсу «Ведай нашых», які праводзіць радыё «Сталіца» ды ляўрэатамі рок-фэсту «Мелодии уходящего лета» у Паставах. Дэбютны сынгл «Бяссоньне» прэзэнтавалі на TuzinFM у студзені 2017.
13173 / 0
26.12.2017
Пішы

Пішы

Гурт «Закон Гука» прэзэнтуе ў дадатку да праекту «(Не)расстраляная паэзія» песьню на словы Вацлава Ластоўскага «Пішы».