Млын Сонца

Млын Сонца

Фэнтазі-фольк гурт з Гомелю ўтварыўся пры канцы 2008 году, але канчатковы склад аформіўся ў 2014. У 2015 годзе прэзэнтаваў дэбютны альбом "Ростань". Музыкі працуюць у кірунку традыцыйнай беларускай і эўрапейскай сярэднявечнай музыкі. Значная частка іх рэпэртуару — аўтарскія кампазыцыі, напісаныя паэткай Вольгай Грынь па матывах, узятых з гісторыі і міталёгіі Беларусі. Вакалістка калектыву - Валянціна Міронава.
3722 / 1
10.10.2015
!OUT: «Млын Сонца» — фэнтэзі-фольк на тутэйшай глебе (прэзэнтацыя дэбютнага LP)

!OUT: «Млын Сонца» — фэнтэзі-фольк на тутэйшай глебе (прэзэнтацыя дэбютнага LP)

Гомельскі гурт «Млын Сонца» выдаў дэбютны альбом паводле беларускае міталёгіі. Кружэлка завецца «Ростань» і яднае ў сабе музыку, паэзію, жывапіс і тэатар.

4167 / 0
26.11.2014
Млын узыходзячага Сонца (аўдыёпрэм’ера)

Млын узыходзячага Сонца (аўдыёпрэм’ера)

Удзельніца ўнікальнай каманды з Гомелю «Млын Сонца» Валянціна Міронава распавяла Tuzin.fm пра жанр фольк-фэнтазі, патлумачыла, чаму цікавей пісаць свае песьні, чым апрацоўваць бабульчыны сьпевы ды падзялілася плянамі па стварэньні «больш чым альбому».