Sciana

Sciana

Гурт заснаваны ў Берасьці 1 жніўня 1999 году бубначом Аляксеем Кузьняцовым. Стыль - альтэрнатыўны рок. Пераможцы палескага фэсту "Крок-2002", ляўрэаты "Басовішча-2003" і фэсту "Гэнералы айчыннага року-2004", пераможцы фэсту Rock Noca-2011 у Польшчы. Актыўна канцэртуюць у Польшчы і Ўкраіне. Мае тры запісаных альбомы “Рыфмы лёсаў” (2002), “Кропка вяртання” (2010), “Мы застанемся” (2013).
3253 / 0
15.10.2015
Sciana запісала песьню памяці Кузьмы з гурта «Скрябін» (прэм’ера)

Sciana запісала песьню памяці Кузьмы з гурта «Скрябін» (прэм’ера)

Берасьцейцы перасьпявалі па-ўкраінску твор «Тепла зима». Яе аўтар Андрэй Кузьменка хацеў, каб гэтая песьня гучала з кожнай разэткі.

5440 / 0
17.04.2015
EP «Genesis» ад Sciana. Драйв, лірыка і мэтафізыка (прэм’ера!)

EP «Genesis» ад Sciana. Драйв, лірыка і мэтафізыка (прэм’ера!)

У новы рэліз берасьцейцаў увайшла песьня на словы Ўладзімера Някляева «Апокрыф», дуэт з Ілонай Карпюк «Па-за гульнёй» і пераасэнсаваньне этапнай для гурта рэчы — «Слова».

3200 / 1
25.11.2014
Sciana. 15 галоўных кадраў з гісторыі гурта (фота/аўдыё)

Sciana. 15 галоўных кадраў з гісторыі гурта (фота/аўдыё)

Шалкевічам пахрышчаныя, украінцамі і палякамі аблашчаныя, саксафаністамі пакінутая ды электронікай напічканая… З нагоды 15-годзьдзя берасьцейскае «Сьцяны» Tuzin.fm зазірае ў гісторыю гурта, які стварыў узор беларускай альтэрнатыўнай музыкі новага стагодзьдзя.

2927 / 0
11.11.2014
Sciana адзначыць 15-годзьдзе вялікім канцэртам у Менску

Sciana адзначыць 15-годзьдзе вялікім канцэртам у Менску

Берасьцейскі гурт справіць юбілей у клюбе «Піраты» 5 сьнежня разам з сваімі сябрамі з гурта TerraKod. Адмыслова да гэтай падзеі Менск наведае гурт «Роллікс» з Украіны.

3137 / 1
20.03.2014
Андрусь Клімус (Sciana): «У нашай краіне цяжка граць рок-н-рол» (відэазапрашэньне)

Андрусь Клімус (Sciana): «У нашай краіне цяжка граць рок-н-рол» (відэазапрашэньне)

Першы вакаліст, аўтар большасьці песень і нязьменны басіст гурта Sciana Андрусь Клімус распавядае чаму музыкі парушылі табу на выступы ў Беларусі, як адзначаць сёлета сваё 15-годзьдзе і чым зьдзівяць на менскім канцэрце 21 сакавіка.

2571 / 1
21.02.2014
Sciana пакажа ўсё, на што здольная ў «Жывым Тузіне» (аўдыё)

Sciana пакажа ўсё, на што здольная ў «Жывым Тузіне» (аўдыё)

Адна з самых яскравых беларускіх альтэрнатыўных камандаў дае вялікі сольны канцэрт у Менску празь перапынак у год. 21 сакавіка ў клюбе «Піраты» берасьцейцы прадставяць ужывую свой новы альбом у межах акцыі «Жывы Тузін».

7574 / 7
19.11.2013
Sciana: Мы застаемся тут (аўдыё-прэм’ера альбому)

Sciana: Мы застаемся тут (аўдыё-прэм’ера альбому)

Гурт Sciana прадстаўляе на сайтах Tuzin.fm і Budzma.org свой альбом «Мы застаемся» — трэці нумарны дыск за сваю 14-гадовую гісторыю.