Harotnica

Harotnica

Гурт паўстаў у 2007 у Менску. Да вакалісткі Валерыі Валадзько (Kriwi) і Андруся Такінданга (Рэха) далучыліся прафэсыйныя музыкі. Рэпертуар складаецца зь «песень беларускай прастытуткі» (першапачатковая назва гурта "Плач прастытуткі"). Вакалістка пяе ад імя асацыяльнай асобы, якая знаходзіцца ў пошуках каханьня. Удзельнікі шматлікіх фэстываляў, у тым ліку "Пікнік.BY" і "Камяніца" (2012), Solidarni z Białorusią і Heineken Open'er (2013). Аўтары саўндтрэку да анімацыйнай стужкі "Маляваны рай" (2010)
3922 / 0
27.02.2015
Невылечны

Невылечны

Гурт Harotnica прадставіў новае афіцыйнае відэа. Музыкі вырашылі ўвасобіць песьню «Невылечны», якую Андрусь Такінданг напісаў пад уражаньнем ад наведваньня лякарні ў Бараўлянах.