СТАРОНКІ З ТЭГАМ: !OUT
2604 / 0
!OUT: Кароткая гісторыя беларускага бітбоксу (аўдыё/відэа)

!OUT: Кароткая гісторыя беларускага бітбоксу (аўдыё/відэа)

Першыя біт-бокс экспэрымэнты ў беларускай музыцы на пачатку 90-х і новыя героі ў гэтай плыні, экспэрымэнты зь беларускай мовай, найбольш выбітныя біт-бокс рэлізы і кліпы ў Беларусі — у новым выпуску !OUT Віктара Сямашкі.

5649 / 0
!OUT: Грынь і Літвінава запісалі альбом палескіх drinking songs (прэм’ера 7 песень з дыску)

!OUT: Грынь і Літвінава запісалі альбом палескіх drinking songs (прэм’ера 7 песень з дыску)

Фольк-дуэт Юліі Літвінавай і Васіля Грыня прадставіў на Tuzin.fm cвой альбом традыцыйных сьпеваў з Палесься і распавёў, як слушна выконваць парныя сьпевы, як ап’янець без гарэлкі й што такое «генспансер».

3058 / 0
!OUT: Гарачы лонгплэй (прэм’ера альбому ад трыё Гарачага!)

!OUT: Гарачы лонгплэй (прэм’ера альбому ад трыё Гарачага!)

Найвядомейшы ў Беларусі джаз-клявішнік Канстанцін «Stan» Гарачы прэзэнтуе на Tuzin.fm дэбютны альбом свайго трыё. Музыка распавёў, чым дзьве менскія студыі горшыя за адну варшаўскую, чаго не стае айчынным бубначам і як слушна граць імправізацыю.

2938 / 0
!OUT: «Янкі з балота» — псыхадэлія па-беларуску (прэм’ера!)

!OUT: «Янкі з балота» — псыхадэлія па-беларуску (прэм’ера!)

Барадатая каманда The Yankees of Moor зь Менску прэзэнтуе на Tuzin.fm свой новы рэліз. Музыка «балотных Янкаў» умоўна вагаецца між псыхадэліяй і фанкам, між раньнім Pink Floyd і Red Hot Chili Peppers. Іх шоў не пазьбягаюць лёгкае тэатралізацыі, а выбар імя адсылае да Янкі Маўра — клясыка беларускае дзіцячае літаратуры.

5121 / 1
!OUT: новая Essa — у ракаўскім ангары з жалезнай бляхай (прэм’ера!)

!OUT: новая Essa — у ракаўскім ангары з жалезнай бляхай (прэм’ера!)

Этна-гурт Essa прэзэнтуе на Tuzin.fm першую частку свайго альбома — вялікую кампазыцыю «Няміга».

3870 / 1
!OUT: Песьні беларускіх габрэяў выдадзеныя ў ЗША (аўдыё, відэа)

!OUT: Песьні беларускіх габрэяў выдадзеныя ў ЗША (аўдыё, відэа)

Нью-ёрскі квінтэт Litvakus запісаў першую ў Амэрыцы кружэлку з традыцыйнай музыкай беларускіх габрэяў. Альбом упадабалі Джон Зорн і Фрэнк Лёндан, а сам гурт ужо называюць «акустычным Gogol Bordello». Кіраўнік ансамблю Зьміцер Сьляповіч праз Tuzin.fm прадстаўляе сваю працу беларускаму слухачу.

2578 / 1
!OUT: Starik&Ugol сышлі, каб вярнуцца (аўдыёпрэзэнтацыя)

!OUT: Starik&Ugol сышлі, каб вярнуцца (аўдыёпрэзэнтацыя)

На Tuzin.fm — cеціўная прэм’ера альбому Starik & Ugol in Blues, які запісалі ў 2006 годзе Генадзь Старыкаў і Ўладзімер Угольнік, а таксама 12 абраных цытатаў з інтэрвію двух першых беларускіх рок-н-рольшчыкаў.

4039 / 1
!OUT: «Сакрэтная сэсія» Zabelov Group (відэа+аўдыё)

!OUT: «Сакрэтная сэсія» Zabelov Group (відэа+аўдыё)

Раман Забелаў распавёў Tuzin.fm пра сакрэтную сэсію ў пустой канцэртнай залі Праскае кансэрваторыі, вынікам якой стаў адзін з найцікавейшых рэлізаў 2014 году ў Беларусі.

5198 / 1
!OUT: Назад у БССР (6 рарытэтных відэа ад Менскага рок-клюбу)

!OUT: Назад у БССР (6 рарытэтных відэа ад Менскага рок-клюбу)

Шугалей прызнаецца ў любові да Някляева, Варашкевіч у вобразе школьніка ў шортах і з ранцам, першы кліп «Новага Неба» — гэтыя ды іншыя цікавосткі захаваў у сваім відэаархіве Ўладзімер Зайчанка. Колішні прэзыдэнт менскага рок-клюбу адказаў на пытаньні Tuzin.fm. і прадставіў свае скарбы.

2882 / 1
Аляксандар Ільюкевіч: «Беларускі шоў-біз адстае ад сусьветнага на гадоў 20» (відэа/аўдыё)

Аляксандар Ільюкевіч: «Беларускі шоў-біз адстае ад сусьветнага на гадоў 20» (відэа/аўдыё)

Беларускі рокер зь Лёндану распавёў пра свой брытанскі гурт, запіс на Abbey Road і няўдалы візыт у Менск, калі ён быў вымушаны плаціць арганізатарам за выступ, а таксама праанансаваў будучы альбом.

3514 / 1
!OUT: беларуская «Бібігонія» Вячаслава Бутусава* (відэа)

!OUT: беларуская «Бібігонія» Вячаслава Бутусава* (відэа)

15 гадоў таму, акурат на Каляды, у Менску быў прэзэнтаваны неверагодны праект, на які амаль усе забыліся. Экс-лідэр Nautilus Pompilius Вячаслаў Бутусаў з дапамогай беларускіх музыкаў стварыў цэлы сусьвет пад назвай «Бібігонія».

3225 / 1
!OUT: Новы фальклёр для жыхароў мэгаполісаў (аўдыё/відэа)

!OUT: Новы фальклёр для жыхароў мэгаполісаў (аўдыё/відэа)

Заўсёднікі сталічных бараў Усевалад Доўбня й Юры Тарасевіч паўтара году таму стварылі можа самы цікавы ангельскамоўны гурт сярод беларускіх — Intelligency, які грае ў рэдкім жанры тэхна-блюз.