У  гіт-парад трапляюць відэакліпы беларускіх музыкаў, зьнятыя ў апошні год (не live-відэа, запісанае на канцэрце!). Агулам зьбіраецца 12 удзельнікаў туру - г.зв. тузін.

Разьмяшчэньне кліпа ўзгадняецца з выканаўцамі (праваўладальнікамі). Музычны кірунак ролі ня грае, мова твору - беларуская. 

Кліп мусіць быць прадастаўлены ў добрай, пажадана HD-якасьці. Відэа запампоўваецца на акаўнт «Тузіна Гітоў» на Youtube.

Права прыняцьця канчатковага рашэньня аб уключэньні або неўключэньні ў відэачарт на «Тузіне Гітоў» кліпаў рэдакцыя парталу пакідае за сабой.

Галоўнае патрабаваньне да ўдзельнікаў гіт-параду ды іх прыхільнікаў — весьці шчырую барацьбу. Галасаваць можна зарэгістраваным на сайце карыстальнікам, а таксама зайшоўшы ў свой акаўнт ў сацыяльнай сетцы (Facebook, УКантакце) адзін раз на суткі, абіраючы адну, дзьве або тры відэакліпы.

Тур відэачарту доўжыцца месяц, па яго выніку вызначаецца пераможца і два аўтсайдэры, якія пакідаюць чарт, а на іх месца ў новым туры трапляюць два новыя кліпы, галасы абнуляюцца і галасаваньне пачынаецца спачатку.

26 / 0
23.06.2017
Блізка

Блізка

Гурт J:морс у сваім новым кліпе прапануе адпачыць ад аднадзённых міталягем і лічбавай ахлякратыі.

225 / 0
13.06.2017
Калі заўтра роўна ў шэсьць

Калі заўтра роўна ў шэсьць

На TuzinFM прэм’ера новага кліпу Зьмітра Вайцюшкевіча «Калі заўтра роўна ў шэсьць», які зрабіў аніматар Сяргей Кастрыцкі.

149 / 0
03.06.2017
Нагавор

Нагавор

Гурт Shaman Jungle натхніўся духам беларускай прыроды ды стварыў уласную легенду, якую ўвасобіў у кліпе «Нагавор».

144 / 0
29.05.2017
Душа-яліна

Душа-яліна

У кліпе на песьню «Душа-яліна» Аляксандра Грахоўская і кампанія вырашылі прыадкрыць таямніцы жаночае душы.

299 / 1
10.05.2017
Паміж сонцам і хмарамі

Паміж сонцам і хмарамі

Гурт Rahis прэзэнтуе ў новым туры відэачарту на TuzinFM кліп на песьню «Паміж сонцам і хмарамі», які зьняў рэжысэр Ігар Чышчэня.

344 / 0
08.05.2017
Сам сабе

Сам сабе

Гурт Haina прэзэнтуе ў 8-м туры відэачарту на TuzinFM кліп на песьню «Сам сабе», які зьняў Аляксандар Паклонскі.

184 / 0
04.05.2017
Лучына

Лучына

Гурт «Восьмыдзень» зьняў ролік з дапамогай якога на Віцебшчыну можна заманьваць турыстаў.

882 / 0
18.04.2017
Шпаркія хвалі

Шпаркія хвалі

Гурт «Мерада» прэзэнтуе на партале TuzinFM свой новы кліп на песьню «Шпаркія хвалі».

521 / 0
15.03.2017
Лёс

Лёс

Праект гарадзенскага музыкі Мікіты Ігнаценкі прэзэнтуе на Tuzin.fm першы кліп на першую песьню «Лёс».

436 / 1
08.03.2017
На калінавым масьце

На калінавым масьце

Гурт BY CRY прэзэнтуе на Tuzin.fm новы кліп, ужо чацьверты ў гэтым сэзоне. Цяпер музыкі вырашылі ўвасобіць у відэа песьню «На калінавым масьце».

555 / 1
27.02.2017
Дарожка

Дарожка

Музыкі неймаверна ганарацца сваім дэбютным кліпам на песьню «Дарожка», які зьняў рэжысэр Арцём Лобач, і радыя прэзэнтаваць яго ў відэачарце на Tuzin.fm.

560 / 0
06.02.2017
Пустазельле

Пустазельле

Гурт BY CRY прэзэнтуе на Tuzin.fm новы кліп на песьню «Пустазельле», у якім вырашыў паказаць іншы бок сваёй творчасьці.