Тур відэачарту доўжыцца каля трох месясцаў і адпавядае пары году (восень, зіма, вясна). Пасьля падвядзеньня вынікаў галасаваньня, чарт абнаўляецца цалкам, і галасаваньне пачынаецца спачатку. Улетку праводзіцца мэгатур па вызначэньню найлепшага відэа, у якім удзельнічаюць усе кліпы сэзону. 

Права прыняцьця канчатковага рашэньня аб уключэньні або неўключэньні ў відэачарт кліпаў рэдакцыя парталу пакідае за сабой.

Галоўнае патрабаваньне да ўдзельнікаў гіт-параду ды іх прыхільнікаў — весьці шчырую барацьбу. Галасаваць можна зарэгістраваным на сайце карыстальнікам, а таксама зайшоўшы ў свой акаўнт ў сацыяльнай сетцы (Facebook, УКантакце) адзін раз на суткі, абіраючы адзін, два або тры відэакліпы.

6544 / 1
26.09.2013
Небасхіл Эўропы

Небасхіл Эўропы

Відэа на песьню Аляксандра Рыбака «Небасхіл Эўропы» бярэ ўдзел у першым туры відэа-чарту на «Тузіне Гітоў». Нарвэскі сьпявак беларускага паходжаньня запісаў гэты твор для праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2». Пасьля здымак у Кіеве ён прызнаўся, што заўжды думае пра Беларусь, калі выконвае гэты твор.

3820 / 0
26.09.2013
Рэкі пад ільдом

Рэкі пад ільдом

У першым туры відэа-чарту на «Тузіне Гітоў» бярэ ўдзел відэа «Рэкі пад ільдом», што зьняў VJ Medwedsky і Алесь Дземідзенка, лідэр і бубнач гурта Re1ikt. У здымках кліпа ўзялі ўдзел дзеячы гомельскага андэграўнду.

3710 / 0
26.09.2013
BY YOU

BY YOU

У першым туры відэа-чарту на «Тузіне Гітоў» гурт Naka прадстаўляе кліп, зроблены на песьню «BY YOU». Відэа, якое складаеццца з сотняў малюнкаў, стваралася цягам году.