Відэачарт: МЭГАТУР-2017: ДА АПОШНЯГА! 12 жнiўня – 25 жнiўня 2017

Тур відэачарту доўжыцца каля трох месяцаў і адпавядае паравіне году (восень, зіма, вясна). Пасьля падвядзеньня вынікаў галасаваньня, чарт абнаўляецца цалкам, і галасаваньне пачынаецца спачатку. Улетку праводзіцца мэгатур па вызначэньню найлепшага відэа, у якім удзельнічаюць усе кліпы сэзону. 

Права прыняцьця канчатковага рашэньня аб уключэньні або неўключэньні ў відэачарт кліпаў рэдакцыя парталу пакідае за сабой.

Галоўнае патрабаваньне да ўдзельнікаў гіт-параду ды іх прыхільнікаў — весьці шчырую барацьбу. Галасаваць можна зарэгістраваным на сайце карыстальнікам, а таксама зайшоўшы ў свой акаўнт ў сацыяльнай сетцы (Facebook, УКантакце) адзін раз на суткі, абіраючы адзін, два або тры відэакліпы.

14 / 0
22.04.2019
Лепшыя на сьвеце

Лепшыя на сьвеце

У новым туры відэачарту возьме ўдзел кліп рэжысэра Арцёма Лобача на чарговую песьню з альбому «Гравітацыя» – «Лепшыя на сьвеце».

80 / 0
18.04.2019
Спартанцы

Спартанцы

Гурт Rostany прэзэнтуе ў новым туры відэачарту на TuzinFM кліп-драму рэжысэра Міхаіла Пархоменка на песьню «Спартанцы».

Тэгi:
99 / 0
15.04.2019
Вёска

Вёска

Чарговы кліп Піліпа Беспамылковага прысьвечаны вясковай тэматыцы. Выканаўца заклікае не забывацца на свае карані.

288 / 0
11.04.2019
Гімн

Гімн

У новым туры відэачарту на TuzinFM бярэ ўдзел кліп гурта By Cry «Гімн», які быў зьняты на возеры Глухое.

407 / 1
06.04.2019
Па вадзе

Па вадзе

Рок-гурт Atesta з 14-гадовай Ульлянай Паўловіч прэзэнтуе ў відэачарце на TuzinFM cвой дэбютны кліп, які быў зьняты ў вандроўцы па Нарвэгіі.

312 / 0
02.04.2019
Белая ружа

Белая ружа

Гурт Yellow Power прэзэнтуе ў відэачарце на TuzinFM свой першы кліп «Белая ружа», які быў зьняты пад уражаньнем ад прыроды і мітаў Браслаўскага краю.

576 / 0
26.03.2019
Красна сонца

Красна сонца

Этна-джазавы праект з Лісабону прэзэнтуе ў відэачарце на TuzinFM свой дэбютны кліп на песьню «Красна сонца».

453 / 0
20.03.2019
Апэрацыя адукацыя

Апэрацыя адукацыя

У новым туры відэачарту на TuzinFM бярэ ўдзел кліп рэжысэра Сержа Аўсяньніка на песьню Лявона Вольскага «Апэрацыя адукацыя».

673 / 0
14.03.2019
Ведзьміны вочы

Ведзьміны вочы

Гурт By Cry прэзэнтуе ў відэачарце на TuzinFM кліп «Ведзьміны ночы», які лідэрка каманды Аляксандра Грахоўская зьняла ў гонар Купальля.

479 / 0
11.03.2019
Лета

Лета

У новым відэачарце на TuzinFM гурт Zanzibar прэзэнтуе кліп «Лета», які стаў сапраўднай прыгодай як для ягоных сюжэтных герояў, так і стваральнікаў.

515 / 0
05.03.2019
Крылы

Крылы

Гурт «J:морс» прэзэнтуе ў новым туры відэачарту на TuzinFM кліп на песьню «Крылы», які прысьвячаецца першаму беларускаму кругасьветнаму авіяпералёту.

719 / 0
26.02.2019
Дударочку

Дударочку

У новым туры відэачарту на TuzinFM гурт Pawa прэзэнтуе кліп рэжысэра Антона Жука на песьню «Дударочку» — гісторыю пра вусатага модніка-дудара, які катае сваю каханую на даху тралейбуса ды дае годны адпор хулігану.