У гіт-парад трапляюць песьні беларускіх музыкаў, запісаныя ў апошні год. Агулам зьбіраецца 12 удзельнікаў туру — г. зв. тузін. Разьмяшчэньне песьні ўзгадняецца з выканаўцамі (праваўладальнікамі). Музычны кірунак ролі ня грае, мова твору — беларуская.
Кожны тур гіт-параду цягнецца каля двух месяцаў. Пасьля падвядзеньня вынікаў галасаваньня, чарт абнаўляецца цалкам, і галасаваньне пачынаецца спачатку. Улетку праводзіцца мэгатур па вызначэньню найлепшага гіта, у якім удзельнічаюць усе песьні сэзону.
Песьня мусіць быць прадастаўлена ў добрай якасьці (не ніжэй за 192Kbs). Песьні ў абавязковым парадку запампоўваюцца на сэрвэр парталу TuzinFM.
Права прыняцьця канчатковага рашэньня аб уключэньні або неўключэньні ў гіт-парад песень, кліпаў і альбомаў рэдакцыя парталу пакідае за сабой.
Галоўнае патрабаваньне да ўдзельнікаў гіт-параду ды іх прыхільнікаў весьці шчырую барацьбу. Галасаваць можна зарэгістраваным на сайце карыстальнікам, а таксама зайшоўшы ў свой акаўнт у сацыяльнай сетцы (Facebook, «УКантакце») адзін раз на суткі, абіраючы адну, дзьве або тры песьні.
Патанцуем разам
Гомельскі поп-рок гурт Kawa прэзэнтуе ў новым туры на TuzinFM кліп рэжысэра Віктара Хрупкіна на трэк «Патанцуем разам».
Беларусь
У новым туры відэачарту на TuzinFM выканаўца Піліп Беспамылковы прэзэнтуе кліп на песьню «Беларусь», які выклікаў вялікую дыскусію ў сеціве.
Вецер
Гурт з Воршы «Пані Хіда» прэзэнтуе на TuzinFM кліп на песьню «Вецер» рэжысэра Аляксандра Далігея, тэкст да якой напісаў Барыс Штэрн, а на беларускую пераклаў Віталь Рыжкоў.
Вясна
Гурт Haina прэзэнтуе ў відэачарце на TuzinFM сваю працу «Вясна», у якой разважае над сутнасьцю чалавечай прыроды.
Зьніклыя людзі
У відэачарце на TuzinFM бярэ ўдзел кліп на песьню з новага альбому Лявона Вольскага «Зьніклыя людзі», які зьняў рэжысэр Арцём Лобач.
Рух
Папулярная відэаблогерка і сьпявачка Лера Яскевіч бярэ ўдзел у відэачарце на TuzinFM з кліпам на песьню «Рух».
Ліпычка
Гурт By Cry у новым туры відэачарту на TuzinFM прэзэнтуе кліп на песьню «Ліпычка», у якім імкнецца зламаць стэрыятып пра тужлівую беларускасьць.
Удзячнасьць
Беларускі дуэт laudans прэзэнтуе ў відэачарце на TuzinFM свой кліп на песьню «Удзячнасьць», які зьняты ў польскіх Татрах.
Варвары
Гурт «Район 119» прэзэнтуе ў відэачарце на TuzinFM кліп на песьню «Варвары» ананімнага рэжысэра.
Люстэрка
У новым туры відэачарту на TuzinFM гурт Nizkiz прэзэнтуе кліп рэжысэра Андрэя Грынька на песьню «Люстэрка».
Гэй, малады
У трэцім туры відэачарту на TuzinFM у сэзоне 2018/2019 возьме ўдзел кліп рэжысэра Арцёма Лобача на песьню «Гэй, малады» гурта Laurynienka.