Добрай раніцы
2166 / 4
21.07.2015

«Жлобская нацыя» вяртаецца (відэа)

«Групіроўка Белавежская Пушча» прадстаўляе кліп на песьню «Добрай раніцы» — уласную вэрсію знакамітай песьні Віктара Шалкевіча.

Сам Шалкевіч ініцыятыву «Групіроўкі» ўхваліў і зазначыў, што іх варыянт мае поўнае права на жыцьцё. «Песьня далёка не маладзенькая: ёй ужо каля 25 гадоў! Шкада, што яна дагэтуль актуальная, вельмі шкада… А слаўнай музычнай моладзі жадаю новых цікавых твораў і дасягненьняў на глебе айчыннага шоубізнэсу. Як кажуць у Англіі: Good Luck Вам!!!» — зазначыў выканаўца.

Лідэр ГБП Фёдар Міхайлаў кажа, што песьня Шалкевіча яго надзвычай захапіла. Музыкі запісалі яе для конкурсу «Засьпявай 2.0» ды ўключылі па выніку ў свой рэпэртуар. У відэароліку яны выявілі сваё стаўленьне да гэтага твору: «Гэта песьня пра нас, пра далёкіх і блізкіх суседзяў. Мы прапануем пасьмяяцца з саміх сябе і тым самым зрабіць гэты сьвет крыху весялейшым і лепшым! У роліку можна пабачыць людзей-матрошак, хаатычныя танцы і трэш, хлеб-соль, абсурднае адзеньне, тонкія й тлустыя намёкі пра тое, што адбываецца тут і цяпер», — кажа Фёдар.

Гурт толькі што выдаў новы альбом «Second Hand» пры падтрымцы піцерскай кампаніі Bomba-Piter, куды ўключана і песьня «Добрай раніцы». Цяпер музыкі прэзэнтуюць яго ў туры Расеі — траса ляжыць ад Санкт-Пецярбургу да востраву Рэйнэке (Японскае мора). Сачыць за навінамі каманды можна празь іх афіцыйную суполку.

Групіроўка Белавежская Пушча — Добрай раніцы (рэжысэр — Фёдар Міхайлаў). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Прохор Мефодиев
    Прохор Мефодиев / адказаць
    14.10.2015 / 03:18

    Неудивительно, что этот клип на последнем месте. Однако спасибо "творцам", что повеселили).

  • Frid Mikhelson
    Frid Mikhelson / адказаць
    18.10.2015 / 01:45

    И Вам спасибо, Прохор, что посмотрели! Нам тоже неудивительно, что на последнем месте. Смеяться над собой мало кто умеет, к сожалению...

  • Прохор Мефодиев
    Прохор Мефодиев / адказаць
    18.10.2015 / 02:03

    Я думаю эта тенденция в последнее время, к счастью, оживляется)

  • Frid Mikhelson
    Frid Mikhelson / адказаць
    18.10.2015 / 23:09

    https://www.youtube.com/watch?v=Oc6s-5Dabqo

  • КАМЕНТАВАЦЬ