На Каляды
13107 / 1
17.12.2015

WZ-orkiestra ў вобразе коцікаў. Мілае каляднае відэа

Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-orkiestra прадстаўляюць у новым туры відэачарту на Tuzin.fm анімацыйны ролік на песьню «На Каляды».

Прэм’ера гэтага роліку адбылася напярэдадні мінулых Калядаў, але зь ня надта прыемнай нагоды — сьвяточны канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча быў забаронены ідэолягамі зь Менгарвыканкаму. Каб хоць неяк падбадзёрыць сваіх прыхільнікаў, выканаўца прадставіў на Tuzin.fm новую песьню на словы Ўладзімера Някляева ды анімацыйны кліп на яе.

За год ад прэм’еры песьні «На Каляды» дужа шмат не зьмянілася — беларускі рубель працягвае абясцэньваецца, Вайцюшкевічу па-ранейшаму не даюць выступаць легальна, а яго песьні гэтак жа любяць слухачы. Ролік «На Каляды» ўваходзіць у 4-ы тур нашага відэачарту.

Свой твор выканаўца прадстаўляе з захапленьнем: «Я мусіць самы шчасьлівы кампазытар Беларусі, бо выдатныя паэты мне самі дасылаюць свае вершы. Уладзімер Пракопавіч прапанаваў мне новы твор і я лічу, што гэта проста падарунак лёсу. Атрымалася простая гісторыя пра тое, што павінна адбывацца на Каляды і пра цуд, які абавязкова зьдзейсьніцца ў гэты дзень!» Цікава, што ролік быў зроблены ананімным аўтарам. Пра яго вядома толькі тое, што ён жыве ў Маскве і яму даспадобы творчасьць Зьмітра. У роліку распавядаецца пра жыцьцё ў адным правінцыйным мястэчку, а музыкі з WZ-orkiestra — піяніст Канстанцін Гарачы, баяніст Аляксандар Шувалаў і ўласна Зьміцер Вайцюшкевіч — паўстаюць у ім у вобразе коцікаў.

Зьміцер Вайцюшкевіч — На Каляды (рэжысэр невядомы). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    12.01.2016 / 12:22

    Высьветлілася імя і прозьвішчам аўтара роліка - Сяргей Кастрыцкі. Спадар Сяргей пацьвердзіў нам сваё аўтарства.

  • КАМЕНТАВАЦЬ