На калінавым масьце
330 / 1
08.03.2017

BY CRY. Праскоўяй натхнёныя (прэм’ера)

Гурт BY CRY прэзэнтуе на Tuzin.fm новы кліп, ужо чацьверты ў гэтым сэзоне. Цяпер музыкі вырашылі ўвасобіць у відэа песьню «На калінавым масьце».

Музыкі прызнаюцца, што для іх сапраўднае задавальненьне бавіць час у сьвеце, які яны для сябе адкрылі нядаўна. «Адна справа запісаць песьню, а другая справа стварыць з дапамогай яе цэлы сусьвет, дзе пануюць выявы, колер, рух», — кажа вакалістка гурту Аляксандра Грахоўская, якая таксама выступае ў ролі рэжысэра ролікаў. Кожны кліп BY CRY па-свойму адметны і зусім непадобны да папярэдняга. На здымкі гэтага відэа музыкаў натхніла народнае павер’е пра Параскеву Пятніцу (яна ж Праскоўя, Гразьніха, Льняніца, Трапальніца). «Яе ўяўлялі хударлявай жанчынай з распушчанымі  валасамі, — распавядае Аляксандра. — Лічылася, што Праскоўя ходзіць па зямлі і прыкмячае, як выконваюцца біблейскія запаведзі. Сьвятую Параскеву лічылі заступніцай, ахоўніцай цяжарных жанчын, апякункай ткацтва».

Кліп «На калінавым масьце» здымаўся на Блакітных азёрах, а таксама пад Ракавам і ў Драздах. Разам з рэжысэркаю над ім працавалі апэратары Віктар Старухін, Максім Бабіч, Дзмітры Сачыўка.

Неўзабаве гурт зьбіраецца прэзэнтаваць яшчэ адну новую песьню і відэа на яе — «Я бегла», у якім зьнялася акторка Гражына Бакава.

BY CRY — На калінавым масьце (рэжысэрка — Аляксандра Грахоўская). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ: