Лучына
365 / 0
04.05.2017

«Восьмыдзень». Свабода за 5 км ад Віцебску

Гурт «Восьмыдзень» зьняў ролік з дапамогай якога на Віцебшчыну можна заманьваць турыстаў.

Дэбютны кліп на песьню «Лучына» музыкі здымалі непадалёк ад Віцебску — літаральна за пяць кіламэтраў. Некаторыя кадры — у вёсцы Смалоўка, што ў Гарадоцкім раёне. Паводле задумы роліку, у ім меліся сысьціся мінуўшчына, цяпершчына і будучыня. Іх адпаведна ўвасабляюць бабуля, дзяўчына ды дзяўчынка. «На першы погляд падаецца, што толькі нядоля, што цягне на пралцы нітку часу, ведае, якім будзе наш наступны дзень. Аднак, высьвятляецца, што мы самі можам зьмяніць нашу будучыню. Менавіта таму дзяўчынка абірае свабоду. А яна там, дзе бязьмежныя палі, непаўторныя сваёй прыгажосьцю рэкі і бары. Уся гэтая пекната даступная кожнаму з нас — трэба толькі як сьлед прыглядзецца», — распавядае пра гэтую працу вакаліст гурт Зьміцер Кавалёў.

Гурт «Восьмыдзень» пасьля досыць актыўнага старту ў сярэдзіне 00-х, прыпыніў дзейнасьць, каб праз восем гадоў паўзы зноў вярнуцца на сцэну. Летась музыкі прэзэнтавалі свой дэбютны альбом «Жнівень», у падтрымку якога і быў зьняты кліп.

Восьмыдзень — Жнівень (рэжысэр — Юры Вялітчанка).

TuzinFM