Паміж сонцам і хмарамі
1204 / 1
10.05.2017

Rahis. Адлюстраваньне беларускай вясны

Гурт Rahis прэзэнтуе ў новым туры відэачарту на TuzinFM кліп на песьню «Паміж сонцам і хмарамі», які зьняў рэжысэр Ігар Чышчэня.

Музыкі называюць свой ролік, як і саму песьню, адлюстраваньнем сапраўднай беларускай вясны. «Гэта час, калі зямля і прырода перазагрузіліся і гатовыя пражыць сваё далей. Песьня была напісаная ў час, калі жыцьцё вельмі імкліва зьмянялася, хацелася шмат, толькі незразумела было што з усім гэтым рабіць», — распавядае вакаліст гурту Дзяніс Філіпенка. Неяк узімку, у чаканьні вясны, ён прыйшоў да высновы: «Варта пражыць кожную частку свайго жыцьця так, як табе хочацца!» 

Кліп здымалі на Менскім моры, а таксама ў Раўбічах, у доме аднаго выдатнага беларускага спартоўца. Песьня «Паміж сонцам і хмарамі» стала загалоўнай у альбоме, які музыкі выдалі пазалетась. Папярэдняе відэа на твор музыкаў «Грэй мяне» стала найлепшым кліпам сэзону 2015—2016 па выніках галасаваньня на TuzinFM.

Rahis — Паміж сонцам і хмарамі (рэжысэр — Ігар Чышчэня)

TuzinFM

КАМЕНТАРЫ: