Душа-яліна
1556 / 0
29.05.2017

By Cry. Таемнае становіцца яўным

У кліпе на песьню «Душа-яліна» Аляксандра Грахоўская і кампанія вырашылі прыадкрыць таямніцы жаночае душы.

Кліп на песьню «Душа-яліна» здымаўся на хутары ў Вайцюшках. Разам з вакалісткай By Cry Аляксандрай Грахоўскай у ім паўдзельнічалі акторкі рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі Марыя Пятровіч, Марына Дзямідчык, Гражына Быкава.

«Наш кліп распавядае пра таямніцу жаночай душы: даверлівай, чульлівай, гарэзьлівай, загадкавай, нястрыманай, у адвечным пошуку сябе, свайго Неба-Месца-Бога, — кажа Аляксандра. — І толькі ў момант яднаньня з мужчынскай энэргіяй жыцьцё набывае і раскрывае сваю лёгкасьць і простую радасьць. Кліп, так мовіць, „Ода да радасьці“, сьвята жыцьця!»

Музыкі дзякуюць гаспадару хутару Зьмітру Вайцюшкевічу. Апэратарам роліку стаў Максім Бабіч, а рэжысэркай — сама Аляксандра. By Cry таксама дзякуе за падтрымку і дапамогу Віктару Старухіну, Весьце Бабіч, вакалісту гурту Sontsevorot Аляксандру Бузуну, Максіму Грахоўскаму.

By Cry — Душа-яліна (рэжысэр — Аляксандра Грахоўская)

TuzinFM